Вы тут

Да чытача прыйшоў чарговы нумар Брэсцкага раённага краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс»


Да чытача прыйшоў чарговы нумар Брэсцкага раённага краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс». Другі ў гэтым годзе і 34 па ліку з пачатку выдання. 


Па традыцыі выданне адкрывае раздзел «Астрамечава і астрамечаўцы». Гэтым разам яго матэрыялы прысвечаны легендарнаму арганізатару айчыннай аграрнай галіны, шматгадоваму старшыні ААТ «Астрамечава», члену-карэспандэнту Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктару эканамічных навук Аляксею Сцяпанавічу Скакуну. Нядаўна ветэрану споўнілася 75 гадоў. Землякі называюць свайго лідэра «астрамечаўскі мужык». Былому кіраўніку «Астрамечава» прысвечана паэма Уладзіміра Сітухі «Скакуны». Дакументальную аповесць «Мужык» пра Аляксея Сцяпанавіча напісаў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ліпскі. Сам герой кніг, вучоны і яшчэ член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар цэлага шэрагу публіцыстычных выданняў пра вёску, пра справы ў аграрным сектары краіны, называе сябе «Калгаснік Скакун»... «Гады ў далоні не збярэш/ І ў сейфе не схаваеш,/ І чалавек далей жыве/ У родным любым краі./ Вы наш аграрый — ЧАЛАВЕК/ З усіх вялікіх літар./ Зямлі адданыя навек,/ Як той святар і мытар...» (Надзея Парчук). 

Старонкі раздзела «Чароўныя спевы і паданні спадчыны» складаецца з матэрыялаў пра вяселлі на Брэстчыне. Чытачу прапаноўваецца віртуальная фалькорная вандроўка ў вёску Падомша Камянецкага раёна, а таксама ў Гуту Брэсцкага раёна. Падаецца ў раздзеле і фрагмент вясельнага застолля, з якога можна дазнацца, як дзялілі каравай на вяселлях у вёсках Ляплёўка, Чэрск, Гута і іншых паселішчах Брэсцкагна раёна. А дапаўняе фальклорныя запісы багатая падборка фотаздымкаў з вяселляў у розных вёсках Берасцейшчыны. 

Доктар філалагічных навук, кіраўнік лабараторыі «Фалькларыстыка і краязнаўства» Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Іна Швед выступае ў «Астрамечаўскім рукапісе» з артыкуламі «Сёгоня Купала, а заўтра Ян»: Купалье на Брестчине" і «Ой ты, быроза, кудравая...»: сімволіка бярозы ў беларускім фальклоры«. Увогуле трэба заўважыць, што краязнаўчы альманах перш-наперш моцны публікацыямі фальклорных матэрыялаў. Гэтая акалічнасць істотна вылучае «Астрамечаўскі рукапіс» сярод іншых айчынных медыя культуралагічнага, гісторыка-краязнаўчага, асветніцкага характару. Пацвярджэннем таму і яшчэ адна публікацыя другога сёлетняга нумара — «Наша ридна остромыцька мова», якую падрыхтаваў Іван Панасюк. Яшчэ ў 2016 годзе ён выдаў у Брэсце кнігу з такой назвай. Цяперашні зварот да тэмы — працяг даследчыцкай працы, у выніку якой запісаны пагаворкі, прыказкі, крылатыя словы, жарты, каламбуры, дыялектная лексіка. І ўсё гэта — з сяла Астрамечава. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

Менавіта гэтымі словамі нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі 17 верасня 1939 года.

Грамадства

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне.