Вы тут

Навукоўцы вызначылі карысную для сэрца дозу алкаголю


Навукоўцы з універсітэцкага каледжа Лондана ацанілі рызыкі развіцця інфаркту, інсульту, стэнакардыі і смерці ад прыпынку сэрца ў людзей з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі ў залежнасці ад дозы штодня спажыванага імі алкаголю. Аказалася, што ў тых, хто выпівае палову келіха віна ў дзень, рызыкі нават ніжэй, чым у непітушчых, а ў тых, хто спажывае келіх віна ці бутэльку піва ў дзень — прыкладна такія ж. Аб гэтым піша «РИА Новости» са спасылкай на вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе BMC Medicine.


Pixabay.com

Мінімальную рызыку развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў і смерці навукоўцы выявілі ў тых, хто спажываў каля шасці грамаў алкаголю ў дзень. У тых, хто штодня выпіваў 15 грамаў рызыка была крыху вышэй, але ўсё роўна менш, чым у тых, хто не п’е зусім. У адну групу з непітушчымі трапілі тыя, хто кожны дзень выпіваў бутэльку піва або паўбутэлькі віна.

Аўтары даследавання лічаць, што бяспечным для сэрца можна прызнаць ўжыванне да 105 грамаў алкаголю ў тыдзень, што эквівалентна бутэльцы віна ці тром бутэльках піва сярэдняй крэпасці. У тых жа, хто п’е больш, рызыка вострых сардэчных захворванняў рэзка ўзрастае.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.