Вы тут

На асобныя спецыяльнасці ў ВНУ конкурс складае 3-5 чалавек на месца — Каспяровіч


ВНУ 26 ліпеня ў сваёй большасці завяршылі прыём дакументаў ад абітурыентаў на бюджэтныя месцы, паведаміў БелТА начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.


«Але трэба адзначыць, што па 28 ліпеня працягваецца падача дакументаў на бюджэт на спецыяльнасці сельгаспрофілю ў аграрныя ВНУ, — распавёў Сяргей Каспяровіч. — Прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія вырашылі атрымліваць адукацыю на платнай аснове і не будуць здаваць уступныя іспыты непасрэдна ў ВНУ, будзе працягвацца па 9 жніўня. Пакуль рана казаць пра колькасць пададзеных заяў на бюджэт. Разам з тым на асобныя спецыяльнасці конкурс даходзіць да 3-5 чалавек на месца, недзе ледзь менш, чым колькасць бюджэтных месцаў. Магчыма, па асобных спецыяльнасцях будзе абвешчаны дадатковы набор. Такую інфармацыю ВНУ пададуць пазней».

З сённяшняга дня ў ВНУ стартавалі ўнутраныя ўступныя выпрабаванні. «Яны пройдуць па 4 жніўня. Залічэнне на бюджэт завершыцца 5 жніўня, на платную форму навучання — 11 жніўня», — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Агульны план прыёму ў 50 устаноў вышэйшай адукацыі (42 дзяржаўных і 8 прыватных) у гэтым годзе складае каля 54,9 тыс. чалавек.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.