Вы тут

Як праходзіла праца Гомельскага студатрада «Арляняты» у дзіцячых цэнтрах


Гомельскі студатрад «Арляняты», сфарміраваны на базе ГДУ імя Ф. Скарыны, праводзіць сёлетняе лета каля Чорнага мора. І там яны не дзеля адпачынку, — байцы працуюць ва Усерасійскім дзіцячым цэнтры «Арляня», што знаходзіцца ў Краснадарскім краі.


Лі¬за¬ве¬та (дру¬гая зле¬ва) з ка¬ля¬жан¬ка¬мі па атра¬дзе.

Камандзір першага заезду, студэнтка трэцяга курса факультэта псіхалогіі і педагогікі Лізавета КАКОРА расказала, што ў атрад увайшлі 18 хлопцаў і дзяўчат, якія выдатна праявілі сябе ў вучобе і актыўна ўдзельнічалі ў культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах БРСМ: — Студэнты датэрмінова здалі сесію, вывучылі асновы аховы працы і працоўнага права. Перад выездам здалі ПЛР-тэсты. Сама я паехала ў «Арляня» другі раз, але ў якасці камандзіра — упершыню. Па жыцці я вельмі актыўная, мне падабаецца праяўляць свае лідарскія якасці, таму з лёгкасцю пагадзілася ўзяць на сябе такую адказнасць. Удзячная за давер БРСМ. Атрымала шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў, пазнаёмілася з цікавымі людзьмі.

Байцы працавалі ў рамках сэрвіснага атрада: абслугоўвалі дзяцей у сталовых, прыбіралі памяшканні.  — Наш заезд доўжыўся пяць тыдняў. Для наступнага ж працоўная вахта працягнецца да канца жніўня. Многія студэнты прызвычаіліся да абстаноўкі адразу, а некаторым было цяжкавата, таму мы іх вельмі падтрымлівалі.Тым больш выхадныя дні ў нас былі насычаныя. «Арляня» знаходзіцца каля курортных гарадоў — Сочы, Геленджыка, Краснадара. Нядзіўна, што мы ездзілі на розныя экскурсіі. Зразумела, хадзілі на мора, зараджаліся пазітывам, — кажа 20-гадовая суразмоўніца.

Рабочы дзень у атрада пачынаўся а сёмай гадзіне раніцы. А восьмай усе ўжо браліся за свае абавязкі. «У кожнага з нас быў свой распарадак дня, план работы. Стараліся ад яго не адступаць. Дзеці — вельмі добрыя, пазітыўныя, таму працаваць было ў радасць», — адзначыла Ліза.

Дзяўчына ўпэўненая: такі вопыт для студэнтаў дае многае. «Развіваецца самастойнасць, пачынаеш лепш арыентавацца ў новых абставінах. Кожны з нас пабываў у новым асяроддзі. Мы пасябравалі, атрымалі для сябе новыя навыкі, якія спатрэбяцца ў жыцці».

Дарэчы, Лізавета таксама ўдзельнічае ў валанцёрскім руху: разам з «Добрым Сэрцам» аказвае дабрачынную дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам, дзецям-сіротам, дзецям з апякунскіх сем'яў, актыўна ўдзельнічае ў экалагічных акцыях. Да таго ж дзяўчына арганізоўвае на базе свайго ўніверсітэта псіхалагічныя трэнінгі, іншыя мерапрыемствы.

«Пры выбары прафесіі арыентавалася на тое, што будзе мне цікава, чым я захапляюся, і псіхалогія — адзін з такіх кірункаў. За тры гады навучання зусім не расчаравалася ў спецыяльнасці, наадварот, яшчэ больш захацела працаваць у абранай сферы. Лічу, што веды, атрыманыя падчас вучобы, спатрэбяцца мне ў штодзённасці, дапамогуць знайсці падыход да кожнага».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота гераіні

Загаловак у газеце: «Арляняты» цягнуцца да «Арляня», або Сэрвіс па-студэнцку каля Чорнага мора

Выбар рэдакцыі

Культура

Васіль Цішкевіч: Кожны чалавек — у рознай ступені краязнаўца...

Васіль Цішкевіч: Кожны чалавек — у рознай ступені краязнаўца...

З Васілём Цішкевічам, навуковым супрацоўнікам Слуцкага краязнаўчага музея, мы знаёмыя даўно.

Грамадства

Папяровыя лісты. Вернем іх у наша жыццё?

Папяровыя лісты. Вернем іх у наша жыццё?

Сёння ад рукі пішуць рэдка, мы жывём у эпоху месенджараў.

Грамадства

Беласнежныя мары. Чаму на Навагрудчыне выцінанку называюць выбіванкай

Беласнежныя мары. Чаму на Навагрудчыне выцінанку называюць выбіванкай

Папера стала выдатнай альтэрнатывай дарагім ажурным тканінам.

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.