Вы тут

Сталічныя хлопчыкі і дзяўчынкі з COVID-19 атрымалі пачастунак ад Прэзідэнта


Кіраўнік дзяржавы перадаў партыю салодкіх вітамінных кавуноў, якія ўчора сабралі з яго асабістага падворка, хлопчыкам і дзяўчынкам з COVID-19 у дзіцячую інфекцыйную бальніцу Мінска, паведамляе ТГ-канал «Пул першага». 


Тым жа, каму цяпер па сведчаннях дактароў, трэба пачакаць з ужываннем ягады, перададуць салодкі пачастунак крыху пазней.

— Акцыя, сапраўды, выдатная, — пераканана Тамара ЛІСІЦКАЯ, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы сталічнай дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы, — Зараз у нас на лячэнні знаходзяцца 60 дзяцей хворых на каранавірусную інфекцыю. Мяркую, такі выдатны падарунак у выглядзе гэтых сонечных кавуноў задаволіць іх і прынясе карысць як вітамінны прадукт. Асабліва прыемна, што ў гэты сонечны дзень Аляксандр Рыгоравіч успомніў аб сваім наведванні (ён быў у нас зімовым пахмурным днём 25 снежня) і прыемна атрымаць такі падарунак. Я ўпэўнена, што дзецям ён прынясе вялікую радасць. 

Трэба сказаць, што ўраджай кавуноў сёлета на прэзідэнцкім падворку атрымаўся вельмі ўдалы. Паводле традыцыі, згодна з распараджэннем Першага, увесь ураджай ідзе на пачастунак — у дзіцячыя дамы і пажылым людзям.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.