Вы тут

Жыхары Заходняй Беларусі сустракалі воінаў Чырвонай Арміі як сваіх збаўцаў ад польскага прыгнёту


1 верасня 1939 года нямецкія войскі ўварваліся на тэрыторыю Польшчы — пачалася Другая сусветная вайна. Рэакцыйны польскі ўрад не здолеў арганізаваць абарону краіны і быў не ў сілах супрацьстаяць нямецкай ваеннай машыне. Гітлераўскія дывізіі набліжаліся да тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, і савецкаму ўраду неабходна было прыняць неадкладныя меры па забеспячэнні сваёй бяспекі і вырашыць лёсы мільёнаў беларусаў і ўкраінцаў.


Было дадзена распараджэнне галоўнаму камандаванню Чырвонай Арміі ўзяць пад абарону жыццё і маёмасць насельніцтва ўсіх украінскіх і беларускіх грамадзян, аб неабходнасці тактоўнага і лаяльнага стаўлення да польскага насельніцтва, польскіх дзяржаўных чыноўнікаў і вайскоўцаў, якія не аказваюць збройнага супраціву. З атрыманнем загаду аб пераходзе граніцы ва ўсіх частках фронту былі праведзены мітынгі і кароткія сходы, на якіх байцы і камандзіры абавязаліся з гонарам выканаць пастаўленыя перад імі баявыя задачы. Воінам перад строем быў зачытаны зварот да байцоў і камандзіраў Беларускага фронту, у якім адзначалася: «Распушчанае панства адняло ў працоўных Заходняй Беларусі ўсё: зямлю, палітую іх потам і крывёю, хлеб, здабыты непасільнай працай... Вы вяртаеце да жыцця гэтых людзей, родных і любімых нашых братоў, за лёс якіх так балела наша сэрца».

17 верасня 1939 года ў 5 гадзін 40 хвілін войскі перайшлі савецка-польскую граніцу і пачалі вызваленчы паход. Камандаванне Беларускага фронту звярнулася з заклікам да салдат, працоўных Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Польшчы, у якім гаварылася: «Чырвоная Армія працягвае вам сваю руку дапамогі. Мы не заваёўнікі, а вызваліцелі. Вызваліўшыся ад прыгнёту паноў, памешчыкаў, вы самі ўстановіце для сябе парадак новага, свабоднага жыцця». Выконваючы агульную міратворчую задуму аперацыі, савецкія войскі імкнуліся пазбягаць узброенага супраціўлення з часцямі польскіх узброеных сіл. Вельмі лаяльнае стаўленне Чырвонай Арміі да польскіх войскаў абумоўлівалася шмат у чым акалічнасцю, што ў той час вялікая колькасць этнічных беларусаў і ўкраінцаў была заклікана ў польскую армію. Таму, калі польскія часткі не аказвалі супраціву і добраахвотна складвалі зброю, радавыя чыны практычна адразу распускаліся па дамах, інтэрніраваліся толькі афіцэры.

Рэгулярную дапамогу вызваліцелям насельніцтва лічыла сваёй кроўнай справай. У многіх гарадах і сёлах мясцовыя жыхары раззбройвалі прадстаўнікоў польскіх уладаў, паказвалі пераправы, паведамлялі каштоўныя разведданыя, збіралі і перадавалі чырвонаармейцам кінутыя польскай арміяй зброю і рыштунак. Насельніцтва гарадоў і вёсак Заходняй Беларусі сустракала воінаў Чырвонай Арміі як сваіх збаўцаў ад польскага прыгнёту.

28–30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку адбыўся Народны Сход Заходняй Беларусі. Выказваючы непарушную волю народа, Сход прыняў дэкларацыю аб усталяванні ў Заходняй Беларусі 
савецкай улады. Таксама Народны Сход звярнуўся ў Вярхоўны Савет СССР і БССР з просьбай прыняць Заходнюю Беларусь у склад Савецкага Саюза і БССР і ўз’яднанне беларускага народа ў адной сацыялістычнай дзяржаве. 2 лістапада гэтая просьба была задаволена, і заходнія вобласці ўз’ядналіся з Савецкай Беларуссю. Завяршальным заканадаўчым актам стала прыняцце ІІІ сесіяй Вярхоўнага Савета БССР 14 лістапада 1939 года закона, у якім было запісана: «Прыняць Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і аб’яднаць тым самым вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай дзяржаве».

У канцы 1939 года на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі створаны пяць абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская — тэрыторыя і насельніцтва рэспублікі павялічыліся амаль удвая. Аб’яднанне беларускага народа ў рамках адзінай беларускай дзяржавы завяршыла працэс фарміравання і кансалідацыі беларускай нацыі і тым самым стала ўмовай яе росквіту ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Міжнароднае значэнне вызваленчага паходу часцей Чырвонай Арміі заключаецца ў тым, што ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР стала перадумовай будучай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Мікалай ШАЎЧЭНКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.

Грамадства

Хто рызыкуе захварэць на рак малочнай залозы?

Хто рызыкуе захварэць на рак малочнай залозы?

На першым месцы — спадчынны фактар.  

Грамадства

Чаму важна аднаўляць балотныя экасістэмы?

Чаму важна аднаўляць балотныя экасістэмы?

Балоты непарыўна звязаныя з культурай і гісторыяй беларускага народу. 

Здароўе

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Праз які час праводзіць рэвакцынацыю ад COVІD-19 і ці патрэбна яна ўвогуле?