Вы тут

З-за моцнага дажджу і ветру ў Беларусі аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі на 24 верасня


У Беларусі, у тым ліку і ў Мінску, 24 верасня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, ноччу і раніцай у многіх раёнах, у тым ліку і ў Мінску, пройдзе моцны дождж.

Пры гэтым максімальная тэмпература паветра ў краіне складзе да +15°C, а ў сталіцы паветра прагрэецца да +12°C.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.