Больш за 27 мільёнаў рублёў склала дапамога сем’ям для падрыхтоўкі дзяцей да навучальнага года, аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі 109,9 тысячы шматдзетных сем’яў на 219,8 тысячы дзяцей. Агульная сума выплат склала 15,6 мільёнаў рублёў. Сярэдні памер выплаты ў цэлым па рэспубліцы склаў 71 рубель.
Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі завершана ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Мінска. У сталіцы ахоп выплат складае 97% . Астатнім 422 сем’ям яшчэ будзе аказана дапамога на 1,7 тысяч дзяцей.
Малазабяспечаныя сем’і (у тым ліку шматдзетныя), якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей маюць права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу. Такую дапамогу ўжо атрымалі каля 4,5 тысяч сем’яў на 11,1 тысяч дзяцей на суму 5,8 мільёнаў рублёў.
За кошт прафсаюзных арганізацый дапамогу атрымалі 77,7 тысячы работнікаў на 122 тысячы дзяцей на агульную суму 5,3 мільёнаў рублёў. Акрамя таго 8,5 тысячы сем’яў з сацыяльна слабых катэгорыяў атрымалі гуманітарную, дабрачынную і іншыя віды дапамогі на 17, 4 тысячы дзяцей на суму 448 тысяч рублёў.
Наталля ТАЛІВІНСКАЯ
Прэв’ю: pixabay.com
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.