Вы тут

У бальніцы хуткай дапамогі гарэў камутацыйны блок падачы кіслароду


У асобным аднапавярховым будынку кіслароднай станцыі на тэрыторыі Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі на вул. Лейтэнанта Кіжаватава, 58 к. 5, адбылося ўзгаранне камутацыйнага блока падачы кіслароду, паведамляе Telegram-канал «Мінск.Афіцыйна».


Здарэнне адбылося 14 кастрычніка каля 5:00. Узгаранне ліквідавана супрацоўнікамі МНС, ніхто не пацярпеў.

У выніку агнём пашкоджана запорная арматура. Падача кіслароду ў аддзялення бальніцы была пераключаная на рэзервовую сістэму. Прычына пажару высвятляецца.

У цяперашні час сістэма медыцынскага газазабеспячэння ва ўстанове аховы здароўя працуе ў штатным рэжыме.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.