Вы тут

Наталля Качанава: Давайце працаваць канструктыўна — без шантажу і націску на нас


Спікер верхняй палаты парламента сустрэлася з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Хансам Клюге. Падчас гутаркі бакі абмеркавалі сітуацыю, якая сёння склалася ў лагеры бежанцаў на беларуска-польскай мяжы. 


— Усё, што адбываецца — не можа нас не хваляваць. Бо Беларусь заўсёды добрасумленна выконвала ўсе міжнародныя дамоўленасці адносна міграцыі, — запэўніла яна. 
Наталля Качанава падкрэсліла, што беларускія сенатары глыбока пагружаныя ў гэтую тэму, бо з першых дзён па даручэнні кіраўніка краіны ўзялі пад свой кантроль работу па забеспячэнні ўсім неабходным людзей, што апынуліся ў бядзе. 

— Адразу, калі ў пачатку лістапада сітуацыя стала самым сур’ёзным чынам развівацца, мы ўзялі на кантроль пытанні забеспячэння харчаваннем, стварэнне нармальных умоў для людзей (таму што там былі дзеці і жанчыны), — паведаміла спікер. 

Яна расказала, што на сталай аснове сітуацыю на месцы адсочвае старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч:

— Ён актыўна працуе там з людзьмі, выконваючы кантроль за іх харчаваннем, пражываннем і аказаннем медыцынскай дапамогі, — патлумачыла Наталля Качанава. Яна запэўніла госця, што Беларусь ад прынцыпаў добрасуседства, міласэрнасці не адыходзіла ніколі і гатова заўсёды дапамагаць людзям. 

— Як гатова і да канструктыўнага супрацоўніцтва, накіраванага на вырашэнне праблем, — падкрэсліла яна. 

Разам з тым, Старшыня Савета Рэспублікі з жалем канстатавала той, факт, што з боку еўрапейскіх краін у адрас Беларусі ідуць іншая рэакцыя:

— Хачу шчыра вам сказаць: мы стаміліся ад ілжы і фэйкаў, якія льюцца ў адрас Беларусі. На працягу паўтара гадоў мы адчуваем на сябе ціск, — акцэнтавала яна ўвагу.
Спікер падкрэсліла, што грамадскія арганізацыі, увесь дэпутацкі корпус абураны адносінамі да нашай дзяржавы з боку еўрапейскіх краін з іх перадузятымі прэтэнзіямі.

— Мы неаднаразова звярталіся ва ўсе еўрапейскія арганізацыі, да сваіх калег — дэпутатаў Еўрапейскага саюза, — але, на жаль, нас не вельмі чуюць, — канстатуе Наталля Качанава.

Яна звярнула ўвагу, што ў тым, што зараз адбываецца на граніцы, місія СААЗ змагла пераканацца самастойна:

— Не мы яе стваралі, але калі ўбачылі, што людзі знаходзяцца ў жахлівым становішчы, не мелі права не аказаць ім садзейнічання і дапамогі, — адзначыла спікер і расказала, што датычыцца аказання медыцынскай дапамогі, зараз там на сталай аснове працуюць урачы. Толькі ў аўторак (23 лістапада) да іх звярнуліся 85 чалавек, дзесяці яна сапраўды спатрэбілася, на стацыянарным лячэнні знаходзяцца пяць чалавек. 

Яна таксама паведаміла, што бежанцам, якія не мелі прышчэпак ад COVID-19, прапанавалі вакцынавацца. Створаны базавыя ўмовы пражывання ў лагістычным цэнтры. 

— Аднак у першыя дні, калі развівалася сітуацыя, — было жахліва, — узгадала Старшыня Савета Рэспублікі. — Мы людзі, якія выраслі ў сэрцы з вайной. У нас бацькі перажылі вайну ў акупацыі, і калі мы ўбачылі, як абыходзяцца з людзьмі на граніцы, ведаеце, па меншай меры — гэта бесчалавечна: распыляюць не проста ваду з вадамётаў, але і ядахімікаты, і людзі ад гэтага пакутуюць.

Яна яшчэ раз акцэнтавала ўвагу: Беларусь заўсёды прытрымлівалася міралюбівай і добрасуседскай палітыкі ў адносінах да іншых краін. 

— У нас памяць аб вайне, якая ўнесла жыццё кожнага трэцяга беларуса, яшчэ жывая, і мы, вядома, не павінны дапусціць развязвання новага ваеннага канфлікту, — падкрэсліла Наталля Качанава. — А тое, што сёння складваецца, можа прывесці да гэтага. Любое дзеянне з боку людзей, якія трапілі ў такое становішча, можа выклікаць незразумела якую рэакцыю. Таму наша задача — зрабіць усё магчымае, каб урэгуляваць гэтую сітуацыю мірным шляхам. 

Яна звярнула ўвагу ў неабходнасці ўключэння ў гэты працэс усіх міжнародных арганізацый, якія зацікаўлены ў станоўчым вырашэнні праблемы з бежанцамі. 

Паводле яе слоў, усе грамадскія арганізацыі Беларусі ўжо далучыліся да аказання гуманітарнай дапамогі:

— Мы накіроўвалі 70 тон прадуктаў харчавання, адпраўляем цёплыя рэчы, коўдры. Наш прыватны бізнес прадставіў лагістычны цэнтр, дзе размясцілі людзей. Сёння арганізавалі гандаль, абменны пункт, мабільную лазню, каб людзі маглі прытрымлівацца элементарных правіл гігіены, — расказала яна.

Беларускі спікер падзякавала Хансу Клюге за станоўчую ацэнку работы, якую наша краіна выконвае па пераадоленні наступстваў ковід-інфекцыі і звярнулася з просьбай, як прадстаўніка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя:

— Давайце будзем працаваць канструктыўна, — заклікала спікер. — Толькі канструктыўнае супрацоўніцтва без шантажу і націску на нас. Таму што мы нічога супрацьпраўнага не робім, а наадварот, падставілі плячо гэтым людзям і робім усё, каб яны былі накормлены, знаходзіліся ў цяпле і мы маглі аказаць ім медыцынскую дапамогу ў выпадку неабходнасці.

Яна яшчэ раз нагадала, што гісторыя краіны шматпакутная:

— Праз нас увесь час хадзілі войны, таму мы не гатовы да таго, каб па чыёй-небудзь віне на нашай тэрыторыі развязалася вайна, — падкрэсліла яна. — Але людзям мы будзем дапамагаць і аказваць садзейнічанне. 

Старшыня Савета Рэспублікі выказала пажаданне, каб да гэтай дзейнасці далучыліся і іншыя арганізацыі ды падставілі плячо, у тым ліку з фінансавага пункту гледжання: 
— Нам паабяцалі, што будуць накіраваныя сродкі, але іх пакуль няма. Таму мы займаемся самі, наколькі гэта магчыма. Але, паверце, у нас забяспечана харчовая бяспека нашых грамадзян, і не дадзім у крыўду тых, хто сёння патрабуе нашай абароны, — падкрэсліла Наталля Качанава.

Са свайго боку, Ханс Клюге падзякаваў за магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць тое, што адбываецца на тэрыторыі лагера бежанцаў і выказаў высокую ацэнку арганізацыі работы.

Падводзячы папярэднія вынікі свайго візіту ў ТЛЦ і бальніцы Гродна, дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге распавёў, што 25 лістапада ў Беларусь прыбудзе гуманітарны груз, які прадставіць рэгіянальны офіс СААЗ.

Плануецца, што гэта будзе медыцынская дапамога бежанцам, якія цяпер знаходзяцца ў ТЛЦ на беларуска-польскай мяжы.

Плануецца пастаўка 27 медыцынскіх модуляў: 10 базавых модуляў «IEHK 2017» з медыкаментамі, 10 базавых модуляў «IEHK 2017» з расходнымі матэрыяламі і абсталяваннем, тры дадатковыя модулі «IEHK 2017», а таксама чатырох базавых модуляў «NCDK 2016», якія выкарыстоўваюцца для лячэння найбольш частых не інфекцыйных захворванняў. Гэтыя стандартызаваныя СААЗ модулі — найбольш часта выкарыстоўваюцца для аказання медыцынскай дапамогі пры ўзнікненні экстраных сітуацый. У склад іх уваходзяць каля 75 пазіцый лекавых сродкаў розных груп. У склад дадзеных модуляў таксама ўваходзяць каля 100 пазіцый расходных матэрыялаў і абсталявання: перавязачны матэрыял, медыцынскія інструменты, пальчаткі, дэзінфектанты, шпрыцы, іголкі, глюкометры, тэрмометры і многае іншае.

Як адзначылі ў міністэрстве аховы здароўя, дадзеная колькасць медыкаментаў і матэрыялаў разлічана на аказанне дапамогі, у сярэднім, кантынгенту колькасцю ў 10 тысяч чалавек на працягу трох месяцаў. Атрымальнікам гэтай гуманітарнай дапамогі ў Беларусі будзе Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.