Вы тут

Гісторыю экслібрыса выкладае бібліяфіл Алег Судлянкоў


У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку кніга вядомага ў Беларусі і за яе межамі экслібрысіста Алега СУДЛЯНКОВА «Гісторыя беларускіх кніжных знакаў. XVІ — XX стст.»


Дасведчаны кніжнік Алег Аляксандравіч расказвае гісторыю айчыннага кніжнага знака, паказвае яго месца ў лёсе найцікавейшых кніжных збораў, пра некаторыя з якіх, на вялікі жаль, да сённяшняга часу захаваліся толькі ўспаміны.

— Часта, адгарнуўшы вокладку кнігі, якая нам спадабалася, — расказвае загадчык кніжнай групы Выдавецкага дома «Звязда» Наталля ШЧАРБАКОВА, — мы і не звяртаем увагі на адбіты на вокладцы герб ці не заўважаем прыклеены з унутранага боку вокладкі лісток з лацінскім надпісам «Ex lіbrіs...» альбо «З кніг...» І дарэмна. За такімі надпісамі, за малюнкамі, якія характарызуюць змест таго ці іншага кнігазбору, зацікаўленні яго ўладальніка, — вялікая, красамоўная гісторыя. Алег Судлянкоў прапанаваў нам выданне, якое асвятляе гісторыю кніжнага знака ў Беларусі і памежных краінах за некалькі мінулых стагоддзяў. Чытаючы кнігу слыннага бібліяфіла, здаецца, дыхаеш кніжным паветрам, падарожнічаеш па розных бібліятэках... Такой кнігі не толькі ў нашым выдавецтве, але і ў кнігавыданні апошніх дзесяцігоддзяў, на мой погляд, не было. Зараз сітуацыя выпраўляецца. Лічу, што бібліятэкі краіны будуць лічыць за гонар мець у сваіх зборах такое выданне.

Выпуск кнігі Алега Судлянкова «Гісторыя беларускіх кніжных знакаў. XVІ — XX стст.» запланаваны на першы квартал 2022 года, да чарговай — XXІX па ліку — Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.