Вы тут

Адкрылася Міжнародная архітэктурна-будаўнічая выстава BUDEXPO-2022


Гэта маштабнае мерапрыемства, якое ўжо два дзесяцігоддзі з’яўляецца адным з найбуйнейшых выставачных праектаў у сферы будаўніцтва ў Беларусі і штогод адкрывае новы будаўнічы сезон.


BUDEXPO-2021. Фота: belexpo.by

Галоўнай ідэяй гэтага форуму стане «Выставачны горад», які мае ўнікальныя аб’екты і інфраструктуру. Так, на пляцоўцы выставы будзе створана асобная рэальнасць — прастора, дзе кожны ўдзельнік зможа натхніцца свежымі ідэямі на будучы будаўнічы сезон. А галоўнае — знайсці надзейных партнёраў і ўсталяваць неабходныя бізнескантакты для паспяховай працы сваёй кампаніі.

У мерапрыемстве плануецца ўдзел найбуйнейшых айчынных і замежных будаўнічых прадпрыемстваў, праектных, архітэктурных, інжынірынгавых, інвестыцыйна-будаўнічых арганізацый, прыватных інвестараў і забудоўшчыкаў, а таксама кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікоў замежных устаноў, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны. Як заўсёды яркай і насычанай будзе дзелавая праграма, прадстаўленая шэрагам мерапрыемстваў, якія, несумненна, выклічуць цікавасць ва ўсіх катэгорый спецыялістаў галіны.

Галоўная тэматыка выставы гэтага года — «Горадабудаўніцтва, архітэктура і дызайн», «Лічбавізацыя галіны». Тон дзелавой праграме задасць адкрытае пасяджэнне Савета Беларускага саюза архітэктараў, у якім прымуць удзел вядучыя горадабудаўнікі нашай краіны. Канферэнцыя «лічбавая трансфармацыя галіны» — гэта сустрэча, у рамках якой эксперты разгледзяць стратэгічныя задачы і напрамкі развіцця лічбавізацыі ў сферы будаўніцтва. Адным з ключавых пытанняў абмеркавання стануць BIM-тэхналогіі, як сучасны спосаб праектавання будынкаў. Яшчэ адна важная тэма — экасістэма лічбавых сэрвісаў для будаўнічай галіны.

На рэальных прыкладах будуць прадэманстраваны магчымасці актуальных сёння сістэм «Разумны дом» і «Разумны горад». Трэці дзень выставы будзе цалкам прысвечаны інавацыям у будаўніцтве. У праграме — лепшыя рашэнні і матэрыялы, сучасныя распрацоўкі і тэхналогіі. Прафесары, дактары і кандыдаты тэхнічных навук адкажуць на самыя актуальныя пытанні. Дапоўняць дзелавую праграму круглыя сталы, пленарныя пасяджэнні, майстар-класы, семінары, перамовы і іншыя мерапрыемствы. 24-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «BUDEXPO» праводзіцца Нацыянальным выставачным цэнтрам «Белэкспа» сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Беларускім саюзам архітэктараў, Саюзам будаўнікоў Беларусі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.