Вы тут

«Гістарычная памяць павінна заставацца па-за палітычным кантэкстам»


31 сакавіка 2022 года Саветам Палаты прадстаўнікоў прынята Заява адносна незапрашэння афіцыйных прадстаўнікоў з Беларусі і Расіі на памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 77-й гадавіне вызвалення канцлагераў Бухенвальд і Мітэльбау-Дора.


«У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь вельмі негатыўна ўспрынялі інфармацыю аб незапрашэнні афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі і Расіі сёлета на памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 77-й гадавіне вызвалення канцлагераў Бухенвальд і Мітэльбау-Дора, — гаворыцца ў заяве.

— Мы расцэньваем гэты крок як публічны акт непавагі да той ролі, якую адыгралі народы СССР у ходзе разгрому фашызму, і ахвяры, якую прынеслі на алтар Вялікай Перамогі Беларусь і Расія.

Уклад Савецкай Арміі ў вызваленне народаў Еўропы ад нацызму бясспрэчны. Менавіта ў выніку паспяховых аперацый савецкіх войскаў адбыўся карэнны пералом у Другой сусветнай вайне.

Законы гісторыі няўмольныя, і той, хто іх скажае, рызыкуе сутыкнуцца з сур’ёзнымі палітычнымі выклікамі.
Любы замах на гістарычную праўду сустрэне з нашага боку самы рашучы адпор. Гістарычная памяць павінна заставацца па-за палітычным кантэкстам.

Народ Беларусі, які стаў у гады Другой сусветнай вайны ахвярай генацыду, вельмі беражліва ставіцца да такіх каштоўнасцяў, як мір, бяспека, свабода і права на жыццё. Гэтыя каштоўнасці павінны быць агульнымі і непадзельнымі.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шкадуюць, што памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя вызваленню канцлагераў, сталі раз’яднальным фактарам зараз, калі неанацызм і ксенафобія зноў распаўсюджваюцца ў Еўропе».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.