Вы тут

Як навуковае супрацоўніцтва будзе прадстаўлена на ІХ Форуме рэгіёнаў


Якія навуковыя дасягненні і інавацыйныя распрацоўкі будуць прадстаўлены на чацвёртай секцыі ІХ Форуму рэгіёнаў, расказалі ў Савеце Рэспублікі. Адпаведная нарада прайшла пад кіраўніцтвам Віктара Лісковіча, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Менавіта гэтая камісія адказвае за секцыю «Адзіная навукова-тэхналагічная прастора Беларусі і Расіі як фактар забеспячэння канкурэнтаздольнасці і бяспекі Саюзнай Дзяржавы».


Як расказала член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Каліна Капуцкая, пасяджэнне сесіі адбудзецца ў галерэі Тызенгаўза ў Гродне 23—24 ліпеня. Вызначана колькасць дакладчыкаў — да 25 чалавек з кожнага боку. З расійскага боку мадэратарам сустрэчы выступіць старшыня камітэта Савета Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры Лілія Гумерава. Каліна Капуцкая акцэнтавала ўвагу, што беларускі бок гатовы правесці дадзеную секцыю на высокім прафесійным узроўні. Дапамагаць у гэтым будуць спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

«Падчас правядзення секцыі будзе працаваць выстаўка. І мы спадзяёмся, што яна стане значнай падзеяй дадзенага форуму. На гэтай выстаўцы будуць прадстаўлены навукова-тэхнічныя дасягненні вучоных Беларусі і Расіі, інавацыйная прадукцыя, сумесныя распрацоўкі. Мы спадзяёмся, што наведвальнікі выстаўкі атрымаюць вялікае задавальненне. Папулярызацыя навукі — самае галоўнае сёння, таму што гэта асноўны фактар забеспячэння і эканамічнай, і палітычнай, і сацыяльнай бяспекі Саюзнай дзяржавы», — падкрэсліла сенатар.

Ужо вядома, што ў працэсе работы секцыі будуць падпісаны тры пагадненні аб супрацоўніцтве. Але, па словах Каліны Капуцкай, перагаворы яшчэ вядуцца і колькасць пагадненняў можа павялічыцца.

Паводле слоў намесніка старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Кіліна, беларускія і расійскія вучоныя плённа працуюць у галіне касмічных даследаванняў, па энергетыцы, нана- і біятэхналогіях, у машынабудаванні, медыцыне. Гэтыя тэмы будуць вядучымі ў рабоце чацвёртай секцыі ІХ Форуму рэгіёнаў, якія збярэ найлепшых навукоўцаў абедзвюх краін.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.