Вы тут

Цыстыт: Чаму ён з’яўляецца і як яго лячыць?


Распаўсюджаная праблема ў жанчын — посткаітальны цыстыт. Ён настолькі вымотвае, што часам жанчына выгарае псіхалагічна і пазбягае інтымнай блізкасці. З-за чаго ўзнікае далікатная праблема і што рабіць, каб яе пазбегнуць, расказаў уролаг Сяргей Філімонаў.


Фота: pixabay.com

Як яго адчуць?

На жаль, не складана. Першыя праявы — раптоўныя, гэта вострыя позывы ў прыбіральню пасля палавога кантакту. Адчуваюцца болі і пякота пры мочаспусканні. Акрамя таго, непакояць пастаяннае адчуванне перапоўненасці мачавога пузыра, частыя позывы да мочаспускання, болевыя адчуванні ў ніжняй частцы жывата, якія ўзнікаюць падчас ці ў канцы інтымнай блізкасці.

Чаму ён здараецца?

Такі цыстыт узікае праз некаторы час пасля палавога акту (звычайна ад некалькіх гадзін да сутак). Часцей за ўсё ён звязаны з пачаткам палавога жыцця ці са зменай палавога партнёра. Віной таму можа быць анамальнае размяшчэнне урэтры — каля ўвахода ў похву ці на яе пярэдняй сценцы, што стварае перадумовы для міграцыі мікрафлоры з похвы праз кароткую і шырокую ўрэтру ў мачавы пузыр. Таксама прычынай можа быць павышаная рухомасць вонкавага аддзела ўрэтры у сувязі з наяўнасю зрастанняў паміж рэшткамі дзявоцкай плявы і сценкамі вонкавай адтуліны ўрэтры, якія падчас палавога акту «ўцягваюць» урэтру ў похву.

Дыягностыка посткаітальнага цыстыту абавязкова ўключае агляд, а таксама правядзенне спецыяльнай пробы О'Донэл-Хіршхорна. Калі падчас яе ўрэтра зеўрае і ўцягваецца ў похву, проба станоўчая. Таксама выконваецца агульны аналіз мачы з бактэрыялагічным сеяннем, магчымая і ПЛР на палавыя інфекцыі.

Як лячыць?

Усё пачынаецца з паводзінскай тэрапіі: багатае піццё, гігіена да і пасля палавога акту, прымусовае мочаспусканне пасля блізкасці, адмова ад сперміцыдаў і спрынцаванняў, наяўнасць пастаяннага праверанага палавога партнёра. Магчымы прыём антыбактэрыяльных сродкаў у нізкіх дозах адразу пасля палавога акту — гэта можа дапамагчы многім пацыенткам і рэкамендавана Еўрапейскай асацыяцыяй уролагаў. Але! Многім падробны метад лячэння не падыходзіць у сувязі з наяўнасцю пабочных з'яў і ўстойлівасці мікробаў да антыбіётыка.

Пры тэрапіі можа быць рэкамендавана і аперацыйнае лячэнне — перамяшчэнне ўрэтры бліжэй да клітара ці рассячэнне ўрэтрагіменальных спаек, увядзенне філераў гіалуронавай кіслаты.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.