Вы тут

Шлях да Перамогі


А хто там ідзе? Гэтае пытанне можа гучаць па-рознаму. З еўрапейскай абыякавасцю, нават з польскай гідлівасцю маглі адказаць, што беларусы. Хаця наўрад ці. Звычайна гучала: халопы. Такое магло быць яшчэ ў пачатку мінулага стагодзя. Калі народны паэт стварыў радкі з гэтым пытаннем, яно прагучала не толькі ў літаратурным сэнсе. У геапалітычным. Але калі хлапчукі, якія выйшлі з вогненных вёсак, з падполля зруйнавага Мінска, з гушчароў партызанскіх атрадаў, ішлі па вызваленай і выратаванай імі Варшаве і Вене, па Берліне, то ўжо было зразумела: гэта беларусы. Так, беларусы поруч з рускімі і казахамі, украінцамі і слаўнымі прадстаўнікамі многіх іншых нацыянальнасцяў.


І калі нашы прадстаўнікі з балот панскага прыгнёту, з цемры бярозакартузскіх засценкаў, з папялішчаў нацыскага паходу «нах остэн» уздымаліся за трыбуну ААН, то мы сціпла не падкрэслівалі пра гомельскія карані Андрэя Грамыкі. Мы ніколі не падлічвалі мілілітры рускай, украінскай альбо літоўскай крыві ў нашых грамадзян. Нават у пашпарце лаканічны надпіс — «грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Каб не так афіцыйна гучала журналісты прызвычаіліся казаць: беларусы. Рускія, азербайджанскія альбо яўрэйскія беларусы.

Беларусь памятае кожнага абаронцу Брэсцкай крэпасці, кожнага з жывых і памерлых, кожнага, аб кім напісана аднайменная кніга. Беларусь памятае і пра бяссмяротныя палкі. Ды што пра палкі! Пра дывізіі, арміі і франты. Дарэчы, Курган Славы пад Мінскам — гэта месца сустрэчы і злучэння франтоў, што вызвалялі нас ад тых жахлівых еўрапейскіх «нармальнасцяў». Усенародная акцыя «Беларусь памятае» і пра кожнага заліхвацкага сібірака-разведчыка, і пра філолага з маскоўскіх інтэлігентаў у лейтэнанцкім шынялі, і пра пехацінцаў з Украіны. Беларусь памятае пра ўсіх, хто вызваліў нас ад карычневай арыйскай рэчаіснасці. Комінаў спаленых сядзіб і пячэй крыматорыяў. І гэта «Беларусь памятае». Як кожнае трэцяе загубленае дрэва ў нашым садзе. Беларусь памятае Марата Казея, Мікалая Гастэлу, кожную брацкую магілу, у якой пахаваны забітыя і знявечаныя ідаламі сучасных гегемонаў. Беларусь памятае, у адрозненне ад іншых алічбаваных бяспамятнасцю краін, што павінны альбо стаць лакеямі рэйха, альбо быць знішчанымі згодна з расавай тэорыяй. Толькі рэйха не існуе, а тэорыя ёсць. Змяніла сваё месца жыхарства. Нібыта тыя нацысцкія злачынцы, імігрыравала. І яшчэ маску на сабе начапіла, якая глабалізацыяй завецца. Замест соцень канцлагераў — адзін транснацыянальны па распарадку заакіянскага гегемона.

А мы, як і нашы продкі, не пайшлі ў гэтую прорву. Мы змагаемся. Раней насамрэч непадуласнымі страху перад нацысцкай хімерай засталіся савецкія людзі. Зараз незалежныя ад ліслівасці перад англасаксонскім светам ізноў нашчадкі салдат Перамогі. Жыхары Беларусі і Расіі.

Агульная Перамога — менавіта гэта і ёсць галоўная прычына інтэграцыі. Усё іншае пасля. Спачатку — Перамога. Мы працягваем сваё шэсце — пераможнае шэсце. Кажуць, маўляў, «Беларусь памятае» — гэта мерапрыемства па афіцыйным запрашэнні. Я яго не атрымаў, але быў там разам з многімі тысячамі неабыякавых. Душой і сэрцам. Мне так падаецца, што на шэсце прыйшлі не толькі па запрашэнні, у першую чаргу — па поклічы сэрца. Жыхары Беларусі і госці-сябры з Расіі і іншых краін. Сур'ёзныя дзяржаўныя дзеячы і зусім маладзенькія хлапчукі і дзяўчаты. Менавіта за прыхільнасць маладых і вядзецца бойка. Не могуць тыя, хто так і не адолеў нашых продкаў, прымірыцца з тым, што мы перамаглі. Але моладзь зрабіла свой выбар: у іх руках і сэрцах партрэты герояў-пераможцаў. Бо Беларусь памятае. Памятае Брэсцкую крэпасць і Мамаеў Курган, Магілу Невядомага Салдата і Сабібор, Трасцянец і Помнік савецкаму салдату у Трэптаў-парку. Беларусь памятае самую жудасную і доўгую акупацыю — больш ніякі народ такога не зведаў. Але ў першую чаргу Беларусь памятае Вялікую Перамогу. Яна была ва ўсяго савецкага народа. Адна на ўсіх.

Яўген ПУСТАВОЙ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.