Вы тут

Дачакаліся: да нас ідзе сапраўднае майскае цяпло


Праўда, у гэтыя выхадныя ў нас будзе не толькі цяпло, але і дзе-нідзе прагрымяць навальніцы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Апошні месяц вясны быў далёка не ласкавы да нас. У Беларусі ён меў паніжаны тэмпературны фон, з тэмпературай паветра на 3—7 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Але ўжо ў чацвер умовы надвор'я пачалі мяняцца. На тэрыторыю краіны паступіла цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы, тэмпературны фон павысіўся. Аднак у першыя дні другой дэкады пацяплела не так, як мы хацелі. Па-ранейшаму на 1—3 градусы цяпло адстае ад кліматычнай нормы.

А ў пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе плюс 15—21 градус, па паўднёва-заходняй частцы чакаецца 22—28 цяпла.

Навальнічныя дажджы прыйдуць да нас месцамі ўжо ў суботу. У гэты дзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі навальніцы, па паўднёвым захадзе ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7—13 градусаў, удзень — ад плюс 14 градусаў да 21 цяпла, а ў паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах чакаецца плюс 22—25 градусаў.

У нядзелю на фоне моцных ападкаўстане крыху халадней. 22 мая на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу ў асобных раёнах магчымыя моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6—11 градусаў, а ўдзень будзе ад плюс 11 градусаў да 17 цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня атмасферныя франты пакінуць нашу тэрыторыю, а ў няўстойлівым паветры месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, толькі ў аўторак з ростам фону атмасфернага ціску ападкаў будзе няшмат. У панядзелак месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 2 да 9 градусаў цяпла, а ўдзень ад плюс 14 да 20 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.