Вы тут

На выстаўку «Паэтыка фатаграфіі» запрашае Нацыянальная бібліятка


31 мая а 17-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Паэтыка фотаграфікі», прысвечанай 75-гадоваму юбілею Віталя Бутырына — члена найстарэйшага беларускага фотаклуба «Мінск», аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў літоўскай школы фатаграфіі.


У экспазіцыі можна будзе пабачыць серыі здымкаў фотамастака, майстра фотамантажу, фотакалажу і сусветна вядомага авангарднага фатографа Віталя Бутырына з архіва фотаклуба «Мінск» і асобныя аўтарскія работы з асабістых калекцый мінскіх фатографаў. Большасць здымкаў выкананы ў жанры фантастычнай навелы аб таямнічым і невядомым. 

Фотаработы мастака вылучаюць лаканізм, манументальнасць, сюрэалістычнасць сюжэтаў, выразныя візуальныя метафары, глыбокі падтэкст вобразаў. Кожная з іх заахвочвае гледача да светасузіранняў і філасофскіх высноў. У серыях майстра побач суіснуюць значныя тэмы: узаемаадносіны чалавека і прыроды, разважанні аб дысанансе і сцвярджэнне гарманічнага пачатку чалавечага жыцця, яго фантастычнасці, пошук залатога сячэння падзей і ўчынкаў. 

Віталь Бутырын — удзельнік дзясяткаў выставак па ўсім свеце (больш за 70), уладальнік сотняў узнагарод (больш за 300), мае высокае званне «Майстар FIAP» Міжнароднай федэрацыі фатаграфічнага мастацтва. Мастак стварыў 13 фотацыклаў і выпусціў чатыры фотаальбомы. 

Уваход на адкрыццё вольны, у іншы час наведванне экспазіцыі — па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, кірмаш і многае іншае.

Грамадства

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

Начныя тэмпературы стануць яшчэ ніжэй у пятніцу.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.