Вы тут

СПБ ладзіць новыя ініцыятывы ў Гродне


У Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага прайшла сустрэча з кіраўніцтвам Саюза пісьменнікаў Беларусі. 


Дырэктар асветніцкай установы Марына Ігнатовіч адзначыла, што ў бібліятэкі ўсталяваліся надзвычай прыязныя адносіны з Гродзенскім абласным аддзяленнем СП Беларусі, якое ўзначальвае паэт, празаік, публіцыст Людміла Кебіч. Гарадзенскія літаратары — частыя госці ў абласной бібліятэцы. 

Першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах, якая адказвае ў творчай арганізацыі і за працу секцыі дзіцячай літаратуры, зазначыла, што Гродна мае багатыя традыцыі ў развіцці прыгожага пісьменства. І варта было б наладзіць адмысловы фестываль дзіцячай літаратуры. Марына Ігнатовіч расказала пра конкурс стварэння цацак па матывах казак пісьменнікаў Беларусі і ўсяго свету. У час сустрэчы гаспадары і госці выказалі ідэю стварэння ў абласной бібліятэцы Музея казкі. 

Старшыня СП Беларусі Алесь Карлюкевіч падкрэсліў багатыя традыцыі краязнаўства ў рэгіёне, звярнуў увагу на тое, што ў Год гістарычнай памяці варта было б прааналізаваць працу ў гэтым накірунку, зрабіць усё магчымае для болей шырэйшай увагі пісьменнікаў, журналістаў краю да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.