Вы тут

Качанава: Маладзёжны савет — добры кадравы патэнцыял для нашай краіны


Моладзёжны савет (парламент) — добры кадравы патэнцыял для нашай краіны, заявіла сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае БелТА.


Сёння ў Савеце Рэспублікі праходзіць заключнае пасяджэнне Маладзёжнага савета (парламента) першага склікання. «Нашы калегі, маладыя парламентарыі, актыўна ўключыліся ў працу, калі іх упершыню абралі для працы ў Маладзёжным савеце. Гэта быў як раз ліпень 2020 года — вельмі гарачы час. Сёння на гэтай сесіі моладзь падводзіць вынікі. Я ім удзячная за нашу сумесную працу. Яны прымалі ўдзел абсалютна ва ўсіх нашых мерапрыемствах. Мы ўсюды іх запрашалі, няхай гэта будзе пасяджэння сесіі Савета Рэспублікі або выязныя прэзідыумы, прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях, і хлопцы заўсёды былі з намі. Для іх гэта была добрая школа, я ніколькі ў гэтым не сумняваюся», — адзначыла Наталля Качанава.

Яна падкрэсліла, што і для сенатараў вельмі важнае супрацоўніцтва з гэтым складам. «Я спадзяюся, што новы склад, які прыйдзе і будзе працаваць, (магчыма, хтосьці з іх застанецца, але гэта ўжо на рашэнне самой моладзі і мясцовых органаў улады), працягне гэтую слаўную традыцыю, распачатую ў першым скліканні. Гэтыя два гады — вельмі няпросты перыяд у жыцці нашай краіны і наогул у свеце. Мы бачым, якія падзеі адбываюцца. Аднак маладыя парламентарыі з гонарам і годнасцю выконвалі ўсе функцыі, ускладзеныя на Маладзёжны савет. Я ім вельмі ўдзячная за гэта. Гэта добры кадравы патэнцыял для нашай краіны», — упэўненая спікер.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.