Вы тут

У Пекіне працуе крэатыўная літаратурная кавярня


У Пекіне працуе адметная літаратурная кавярня, уладальнікам якой з’яўляецца адно з найбуйнейшых кітайскіх выдавецтваў «Народная літаратура», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Кавярня пад назвай «Ранішнія кветкі, сарваныя ў прыцемках» названа ў гонар аднайменнага зборніка мемуараў і эсэ Лу Сіня, заснавальніка сучаснай кітайскай літаратуры. Тут крэатыўна перайменавалі кававыя напоі. Напрыклад, «амерыкана» назвалі «Стары і мора», а «латэ з марской соллю» — «Венецыянскі купец». 

Акрамя кавы ў «Ранішніх кветках, сарваных у прыцемках» таксама прадстаўлены крэатыўныя прадукты выдавецтва. Па словах Куан Жуя, начальніка культурна-творчага аддзела «Народнай літаратуры», выдавецтва спадзяецца, што з дапамогай кававых напояў літаратура стане важнай часткай жыцця кожнага чалавека.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.