Вы тут

Галь­шан­скі замак, бы­лы па­ла­ц Агін­скіх, царк­ва-крэ­пас­ць у вёс­цы Му­ра­ван­ка атрымаюць транш з фон­ду Прэ­зі­дэн­та


Пя­ць аб'­ек­таў Брэсц­кай і Гро­дзен­скай аб­лас­цей атрымаюць транш з фон­ду Прэ­зі­дэн­та па пад­трым­цы куль­ту­ры і мас­тац­тва. Згод­на з ад­па­вед­ным рас­па­ра­джэн­нем, на  рэ­стаў­ра­цый­на-ад­наў­лен­чыя ра­бо­ты вы­дзе­ле­на амаль 3 міль­ё­ны руб­лёў. З іх 300 ты­сяч бу­дуць на­кі­ра­ва­ны на ся­дзіб­на-пар­ка­вы ан­самбль у вёс­цы За­ко­зель Дра­гі­чын­ска­га ра­ё­на, дзе бу­дзе пра­ве­дзе­на рэ­стаў­ра­цыя кап­лі­цы, і ка­ля міль­ё­на руб­лёў — на па­ла­ца­вы комп­лекс у гп. Ру­жа­ны Пру­жан­ска­га ра­ё­на. Тут пла­ну­ец­ца пра­вес­ці кан­сер­ва­цыю з эле­мен­та­мі рэ­стаў­ра­цыі фраг­мен­таў га­лоў­на­га кор­пу­са і ар­кад. Боль­шая част­ка срод­каў раз­мер­ка­ва­на па­між тры­ма аб'­ек­та­мі Гро­дзен­шы­ны — Галь­шан­скім зам­кам, бы­лым па­ла­цам Агін­скіх і царк­вой-крэ­пас­цю ў вёс­цы Му­ра­ван­ка. Ва ўпраў­лен­ні куль­ту­ры Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма пра­ка­мен­та­ва­лі рас­па­ра­джэн­не і рас­ка­за­лі аб тым, што сён­ня ад­бы­ва­ец­ца на зга­да­ных аб'­ек­тах.


Гро­дзен­цы прад­ста­ві­лі на раз­гляд са­ве­та фон­ду тыя гіс­то­ры­ка-куль­тур­ныя аб'­ек­ты, на якіх вя­дуц­ца ра­бо­ты па іх ад­наў­лен­ні. Пры гэ­тым усе яны дзей­ні­ча­юць і ка­рыс­та­юц­ца шы­ро­кай па­пу­ляр­нас­цю ся­род ту­рыс­таў.

— Ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы фон­ду па­сту­по­ва ад­наў­ля­ец­ца Галь­шан­скі за­мак. У маі мі­ну­ла­га го­да па­ча­ла дзей­ні­чаць экс­па­зі­цыя на ўсіх ча­ты­рох уз­роў­нях ад­бу­да­ва­най Паў­ноч­най ве­жы. Па­ча­так ра­бот і іх пра­цяг стаў маг­чы­мы пры пад­трым­цы фон­ду, срод­кі яко­га вы­дзя­ля­лі­ся не­каль­кі ра­зоў. Чар­го­вы транш на 2022 год так­са­ма да­во­лі знач­ны — адзін міль­ён руб­лёў. Ён пра­ду­гле­джа­ны на кан­сер­ва­цыю з рэ­стаў­ра­цы­яй і вы­ка­ры­стан­не ру­ін бы­ло­га зам­ка Са­пе­гаў на паў­ноч­на-ўсход­нім кор­пу­се. Срод­кі па­сту­пяць на ба­ланс Ашмян­ска­га рай­вы­кан­ка­ма, — рас­ка­за­ла на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня куль­ту­ры Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Сня­жа­на Ку­рат­чык.

Трэ­ба ска­заць, што за­мак, які быў па­бу­да­ва­ны ў ХVІІ ста­год­дзі, да на­шых дзён дай­шоў у вы­гля­дзе ру­ін і рэшт­каў ста­ра­даў­ніх сцен і ве­жаў. У 2010 го­дзе іх за­кан­се­ра­ва­лі, а ў 2017-м па­ча­ла­ся рэ­стаў­ра­цыя зам­ка. За гэ­ты час бы­ла ад­ноў­ле­на Паў­ноч­ная ве­жа, ство­ра­на му­зей­ная экс­па­зі­цыя з каш­тоў­ны­мі ар­тэ­фак­та­мі, зной­дзе­ны­мі пад­час ар­хеа­ла­гіч­ных рас­ко­пак. Скле­па­выя па­мяш­кан­ні пры­све­ча­ны мі­фам і ле­ген­дам Ашмян­ска­га краю і Галь­шан­ска­га зам­ка. На верх­нім яру­се ве­жы зна­хо­дзіц­ца гля­дзель­ная пля­цоў­ка і ма­кет зам­ка ў роз­ныя ча­сы, а так­са­ма парт­рэ­ты яго ўла­даль­ні­каў. Ва­кол зам­ка з'я­ві­ла­ся ін­фар­ма­цый­ная і ганд­лё­вая інф­ра­струк­ту­ра. Тут што­год ла­дзяц­ца фес­ты­ва­лі ся­рэд­не­вя­ко­вай куль­ту­ры «Галь­шан­скі за­мак». Чар­го­вы, ХІ фэст з на­сы­ча­най пра­гра­май прай­шоў ка­ля сцен зам­ка ў пер­шую су­бо­ту жніў­ня. Дзя­ку­ю­чы рэ­стаў­ра­цыі, гіс­то­ры­ка-куль­тур­ны аб'­ект ста­но­віц­ца ўсё больш па­пу­ляр­ны ся­род ту­рыс­таў.

— Ра­бо­ты на Галь­шан­скім за­мку пра­цяг­ва­юц­ца. Ра­зам з тым, аб'­ект пра­цуе і пры­мае на­вед­валь­ні­каў. Кры­ху больш чым за год тут па­бы­ва­ла больш за 17 ты­сяч ту­рыс­таў, пра­ве­дзе­на 430 эк­скур­сій, — ад­зна­чы­ла Сня­жа­на Ку­рат­чык.

Дру­гім аб'­ек­там, які так­са­ма тра­піў у спіс на прэ­зі­дэнц­кі транш, стаў бы­лы па­лац Агін­скіх у вёс­цы За­лес­се Смар­гон­ска­га ра­ё­на. Ка­мен­ны па­лац па­бу­да­ва­ны ад­ным з яго зна­ка­мі­тых гас­па­да­роў, вя­до­мым кам­па­зі­та­рам Мі­ха­і­лам Кле­а­фа­сам Агін­скім, аў­та­рам вя­до­ма­га па­ла­нэ­за «Раз­ві­тан­не з Ра­дзі­май». Яго рэ­зі­дэн­цыя ме­ла цэ­лы комп­лекс па­бу­доў. Тут бы­ла ба­га­тая на эк­за­тыч­ныя рас­лі­ны аран­жа­рэя, ва­дзя­ны млын, вя­лі­кая цяп­лі­ца, за ся­дзі­бай быў раз­бі­ты анг­лій­скі парк. У роз­ных кут­ках пар­ку зна­хо­дзі­лі­ся аль­тан­кі і так зва­ныя ан­тыч­ныя хра­мы, адзін з якіх за­ха­ваў­ся да сён­няш­ніх дзён.

Пяць га­доў та­му пар­ка­вы комп­лекс па­чаў ад­наў­ляц­ца. Па ўзо­рах пра­ек­та ХІХ ста­год­дзя па­бу­да­ва­на Кі­тай­ская аль­тан­ка. Акра­мя та­го, у са­мых ма­ляў­ні­чых кут­ках пар­ку з'я­ві­лі­ся гар­ба­тыя мос­ці­кі і са­до­выя ка­на­пы.

Сён­ня бы­лая ся­дзі­ба Агін­скіх скла­дае му­зей­ны комп­лекс з 13-цю за­ла­мі, дзе мож­на ці­ка­ва і змяс­тоў­на ад­па­чыць. На­прык­лад, узяць удзел у эк­скур­сі­ях і квэс­тах, атры­маць май­стар-клас па тан­цах, па­ка­тац­ца па дво­ры­ку ў кон­най ка­рэ­це. На­ват ад­па­чыць і пе­ра­на­ча­ваць у гас­ці­ніч­ных ну­ма­рах до­ма-му­зея.

Срод­кі, якія за­яў­ле­ны гро­дзен­ца­мі для па­ла­ца Агін­скіх, бу­дуць на­кі­ра­ва­ны на рэ­стаў­ра­цыю бы­ло­га бу­дын­ка стай­ні. Па­коль­кі му­зей мае сва­іх ко­ней, но­вая стай­ня вы­ра­шыць праб­ле­му іх утры­ман­ня. Па­куль яны мес­цяц­ца на аран­да­ва­ных пло­шчах. Між тым, па­пу­ляр­насць ка­тан­ня ў кон­най ка­рэ­це ся­род на­вед­валь­ні­каў рас­це. На ра­бо­ты па рэ­стаў­ра­цыі стай­ні Смар­гон­ска­му рай­вы­кан­ка­му вы­дзе­ле­на 130 ты­сяч руб­лёў.

— Усе аб'­ек­ты раз­гля­да­лі­ся з пунк­ту гле­джан­ня іх эка­на­міч­най ад­да­чы, — па­яс­ні­ла прад­стаў­нік упраў­лен­ня куль­ту­ры. — На­прык­лад, Галь­шан­скі за­мак з па­чат­ку го­да меў да­ход у па­ме­ры амаль 27 ты­сяч руб­лёў. Яшчэ боль­шы пры­бы­так у па­ла­ца Агін­скіх, які пра­па­нуе сва­ім на­вед­валь­ні­кам да 25 ві­даў са­мых роз­ных па­слуг.

Час­та на ся­дзі­бе пра­вод­зяц­ца ма­са­выя ме­ра­пры­ем­ствы. Най­блі­жэй­шае свя­та пад наз­вай «Вяр­гі­не­вы баль» ад­бу­дзец­ца 20 жніў­ня і пры­мер­ка­ва­на да дня на­ра­джэн­ня Мі­ха­і­ла Кле­а­фа­са Агін­ска­га.

У спі­се на рэ­стаў­ра­цыю і ўні­каль­ны аб'­ект 1524 го­да бу­да­ван­ня — Свя­та-Рас­тва-Ба­га­ро­дзіц­кая царк­ва-крэ­пасць у вёс­цы Му­ра­ван­ка Шчу­чын­ска­га ра­ё­на. Яна больш вя­до­мая па наз­ве вёс­кі.

Бу­да­ваў­ся та­га­час­ны храм не толь­кі дзе­ля ма­літ­ваў. Ма­гут­ная па­бу­до­ва з вок­на­мі-бай­ні­ца­мі, тоў­сты­мі сце­на­мі, круг­лы­мі ве­жа­мі і він­та­вы­мі лес­ві­ца­мі ме­ла важ­нае аба­рон­чае зна­чэн­не. Тут шу­ка­лі пры­ту­лак мес­ці­чы пад­час зні­шчаль­ных на­бе­гаў, якіх на той час бы­ло ня­ма­ла. Га­лоў­ны ўва­ход аба­ра­ня­лі ма­сіў­ныя ўва­ход­ныя ва­ро­ты, якія апус­ка­лі­ся на лан­цу­гах з ні­шы ў сця­не. Да­рэ­чы, яшчэ ў па­чат­ку ХХ ста­год­дзя аб іх ёсць звест­кі, але праз не­ка­то­ры час ва­ро­ты знік­лі.

Царк­ва ня­ма­ла па­цяр­пе­ла пад­час швед­ска-рус­кай вай­ны, ка­лі вой­скі швед­ска­га ка­ра­ля Кар­ла ХІІ бам­бар­дзі­ра­ва­лі яе.

Доў­гі час храм быў у за­пус­цен­ні, аб чым на­ват зроб­ле­ны за­піс у ін­вен­та­ры 1804 го­да. У дру­гой па­ло­ве ХІХ ста­год­дзя Му­ра­ван­скую царк­ву ад­ра­ман­та­ва­лі і част­ко­ва пе­ра­бу­да­ва­лі. Не­ка­то­ры час яна не пра­ца­ва­ла, яе ад­кры­лі для пры­ха­джан у 1989 го­дзе.

Царк­ва ў Му­ра­ван­цы — ад­на з са­мых вя­до­мых і ста­ра­жыт­ных свя­ты­няў у Бе­ла­ру­сі. Яна з лі­ку ня­мно­гіх аб'­ек­таў, уклю­ча­ных у па­пя­рэд­ні спіс су­свет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА.

Згод­на з рас­па­ра­джэн­нем па вы­дат­ка­ван­ні срод­каў фон­ду Прэ­зі­дэн­та па пад­трым­цы куль­ту­ры і мас­тац­тва, на Му­ра­ван­скай царк­ве за­пла­на­ва­на пра­вя­дзен­не бя­гу­ча­га ра­мон­ту да­ху і фа­са­даў. Ра­бо­ты бу­дуць вес­ці­ся ў ад­па­вед­нас­ці са ста­ту­сам гіс­то­ры­ка-куль­тур­най каш­тоў­нас­ці ка­тэ­го­рыі «0», якая лі­чыц­ца са­май ахоў­най. На ра­монт вы­дат­ка­ва­на 550 ты­сяч руб­лёў.

— На­конт царк­вы ў Му­ра­ван­цы, гэ­та бы­ла іні­цы­я­ты­ва Шчу­чын­ска­га рай­вы­кан­ка­ма, мяс­цо­выя ўла­ды пад­тры­ма­лі прось­бу пры­хо­да па вы­дзя­лен­ні срод­каў. Іх фонд вы­дзя­ляе ў ад­па­вед­нас­ці з пра­ект­най да­ку­мен­та­цы­яй, ві­да­мі і пра­гра­май ра­бот, якія ўзгод­не­ны з Мі­ніс­тэр­ствам куль­ту­ры. Прад­стаў­ні­кі ве­дам­ства вы­яз­джа­лі на аб'­ек­ты, вы­ву­ча­лі і ацэнь­ва­лі бя­гу­чыю сі­ту­а­цыю. Да­рэ­чы, па ўсіх аб'­ек­тах пла­ну­юц­ца вя­лі­кія аб'­емы ра­бот, ад­па­вед­на, і срод­кі вы­дзе­ле­ны да­во­лі знач­ныя, — пад­крэс­лі­ла Сня­жа­на Ку­рат­чык.

У да­лей­шым гро­дзен­цы мюць на­мер па­да­ваць за­яў­кі ў фонд па пад­трым­цы куль­ту­ры і мас­тац­тва з мэ­тай па­ско­рыць ход ра­бот на аб'­ек­тах гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны. Знач­ных укла­дан­няў па­тра­буе той жа Галь­шан­скі за­мак, а так­са­ма Крэў­скі за­мак (які, да­рэ­чы, ра­ней атры­маў транш на кан­сер­ва­цыю ве­жы). Ёсць пра­ект па ад­наў­лен­ні бы­лой за­га­рад­най ся­дзі­бы гра­фаў Пус­лоў­скіх «Аль­бер­цін», што ў Сло­ні­ме. У комп­лекс увай­шлі двух­па­вяр­хо­вы аса­бняк, а так­са­ма флі­гель, стай­ня, пей­заж­ны парк і во­зе­ра — мес­ца ад­па­чын­ку га­ра­джан.

Мар­га­ры­та УШКЕВІЧ

Фо­та Упраў­лен­ня куль­ту­ры абл­вы­кан­ка­ма

Загаловак у газеце: Нам за­ста­ец­ца спад­чы­на

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.