Вы тут

Спякота працягваецца? Прагноз надвор’я ў Беларусі на тыдзень


У Беларусі ў найбліжэйшыя дні захаваецца спякотнае надвор'е. Тэмпература паветра на 4—7 градусаў перавышае сярэднія шматгадовыя значэнні. У сувязі з гарачым і сухім надвор'ем узрастае пагроза лясных пажараў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У выхадныя дні на тэрыторыю Беларусі чакаецца паступленне няўстойлівай і вельмі цёплай паветранай масы з поўдня Еўропы, пры гэтым не абыдзецца без лакальных навальнічных дажджоў. У суботу, 20 жніўня, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 13—18 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 22—28 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 30.

У нядзелю, 21 жніўня, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13—18 градусаў цяпла, днём — плюс 24—30.

Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у пачатку працоўнага тыдня ў Беларусі захаваецца вельмі цёплае надвор'е з кароткачасовымі навальнічнымі дажджамі. У панядзелак—сераду, 22—24 жніўня, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 13—20 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 24—31 градус цяпла, у паўднёвых раёнах — да плюс 33.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.