Вы тут

Беларусь і Расія падпісалі праграму маніторынгу трансгранічных водных аб’ектаў


Дасягненні і вынікі работы ў межах міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў, падпісанага 20 гадоў таму, агучылі эксперты падчас XIII паседжання сумеснай беларуска-расійскай камісіі ў Нясвіжы.


Маніторынг паверхневы і падземны

Міжнародная дамоўленасць у воднай сферы паміж нашымі дзяржавамі прынесла шэраг пэўных вынікаў пры даследаванні стану паверхневых вод на трансгранічных участках, упэўнены эксперты. Сумесны маніторынг паверхневых вод, абмен гідраметэаралагічнай інфармацыяй у перыяд паводкі, супрацоўніцтва ў сферы вывучэння стану падземных вод. А ў блізкай перспектыве плануецца гэткае ж сумеснае вывучэнне і трансгранічных падземных вод, заўважыў Аляксандр ГАРОШКА, намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (Беларусь):

— Тое, што мы робім і кантралюем, заўжды было патрэбным і выгадным для нашых дзяржаў, паколькі нас аб’ядноўваюць трансгранічныя водныя аб’екты. Супрацоўніцтва павінна ўмацоўвацца, і, пэўна, ужо наспеў час падысці і да стварэння і сумеснай рэалізацыі праектаў па захаванню водных аб’ектаў трансгранічнай значнасці.

Падстава для ўзаемнага даверу да атрымліваемых вынікаў сумеснага маніторынгу паверхневых вод — міжлабараторныя зверкі. А абмен гідраметэаралагічнай інфармацыяй аб водагаспадарчай абстаноўцы спрыяе прыняццю рашэнняў па бяспечнаму пропуску вады ў басейнах трансгранічных рэк, у тым ліку ў перыяд паводкі. Абодва бакі пастаянна прыцягваюць навуковы патэнцыял да ўдасканалення механізмаў упраўлення воднымі рэсурсамі, падкрэсліў намеснік міністра.

Захаванне воднага патэнцыялу і якасці

Вада — гэта стратэгічны рэсурс, важны для нашых краін і для кожнага з нас. Таму рабочыя органы міжурадавага пагаднення, якое датычыцца аховы і выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў, працуюць практычна нязменна, як і задумвалася. За 20 гадоў было падпісана 15 стратэгічных дакументаў, агучыла Таццяна БОКАВА, намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва водных рэсурсаў (Расія).

— Паміж нашымі краінамі паспяхова рэалізуецца вялікі комплекс пагадненняў, і дамоўленасць у воднай сферы — маленькі ўклад у рэалізацыю работы ў межах Саюзнай дзяржавы. І такая работа патрабуе штодзённых кантактаў, аператыўнага ўзаемадзеяння і ўмення слухаць і чуць адно аднаго, дамаўляцца, узгадняць і збліжаць нашы пазіцыі.

Вельмі добра, што да справы распаўсюджвання ідэй рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў і іх абароны далучаецца моладзь. Прычым моладзь якая разумее характар трансфармацый, якія адбываюцца на планеце са зменай клімату, дадала эксперт.

Эксперты ўпэўнены, што агульная прыхільнасць да прынцыпаў узаемавыгаднага партнёрства ў галіне ўпраўлення воднымі рэсурсамі дазволіць дасягнуць адзінай стратэгічнай мэты па захаванню воднага патэнцыялу краін з адначасовым павышэннем эфектыўнасці выкарыстання і аховы водных рэсурсаў, паляпшэннем іх якасці адпаведна патрэбам грамадства і магчымым зменам клімату.

Па выніках сустрэчы былі вызначаны чарговыя перспектыўныя напрамкі развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, у прыватнасці падпісана праграма маніторынгу трансгранічных водных аб’ектаў па басейнах рэк Дняпро і Заходняя Дзвіна.

Ірына СІДАРОК

Фота з «Нясвіжскай газеты»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.