Вы тут

Беларускія майстры гіравога спорту аднавілі два сусветныя рэкорды


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем самыя важныя спартыўныя навіны.


Каманда тыдня. Гандбалісты клуба «Мяшкоў Брэст» сталі першымі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі сярод мужчынскіх каманд. У вырашальным матчы яны аказаліся мацнейшымі за Мінскі СКА. Перамога дасталася брастаўчанам з вынікам 34:29. На мінулым тыдні жаночы Суперкубак выйгралі гандбалісткі «Гомеля», якія перайгралі на сваёй арэне БНТУ-БелАЗ з лікам 27:22.

Медалі тыдня. Беларускія спартсмены паспяхова выступілі на міжнародных спаборніцтвах «Кубак добрай волі» па веславанні на байдарках і каноэ, якія праходзяць у Маскве. Алег Юрэня стаў пераможцам на дыстанцыі 1000 метраў, знакаміты экіпаж Марыны Літвінчук, Вольгі Худзенкі заваяваў «золата» на дыстанцыі 500 метраў. Экіпаж байдаркі-чацвёркі ў складзе Марыі Каваленкі, Веранікі Леанюк, Вольгі Худзенкі і Марыны Літвінчук выйграў вырашальны заезд дыстанцыі 500 м. На гэтай жа дыстанцыі ў мужчын «золата» заваявалі беларусы Дзмітрый Натынчык, Дзмітрый Траццякоў, Аляксей Місючэнка і Мікіта Борыкаў. «Серабро» ў яшчэ аднаго беларускага квартэта — Уладзіслава Літвінава, Рамана Захаранкі, Ільі Федарэнкі, Уладзіслава Кравец. На дыстанцыі 100 метраў у мужчын экіпаж байдаркі-чацвёркі Станіслаў Дайнека, Мікіта Борыкаў, Алег Юрэня, Павел Мядзведзеў занялі другое месца.

У моладзі і юніёраў на вышэйшую прыступку п'едэстала падымаліся Дзяніс Ярмоленка (1000 м), Мікіта Санько (1000 м), тандэмы Данііл Верашчака і Павел Лазаковіч (500 м), Марыя Ахраменка і Паліна Мяжэнная (500 м).

Рэкорды тыдня. Беларускія майстры гіравога спорту аднавілі два сусветныя рэкорды, якія прысвяцілі гораду Мінску. Вячаслаў Харанека за гадзіну ў становішчы лежачы падняў 24-кілаграмовую гіру 1067 разоў. Сяргей Мацкевіч устанавіў новае сусветнае дасягненне ў гадзіннікавым пад'ёме паўтарапудовай гіры напераменку левай і правай рукамі — 955 разоў. За ўстанаўленнем рэкордаў беларускімі асілкамі на пляцоўцы каля «Чыжоўка-Арэны» сачыў афіцыйны прадстаўнік кнігі рэкордаў краін СНД і Балтыі «Дзіва».

Няўдача тыдня. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайшла ў паўфінальную стадыю апошняга ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» — Адкрытага чэмпіянату ЗША. Але яе спыніла першая ракетка свету — польская спартсменка Іга Свёнтак. Вынік сустрэчы — 6:3, 1:6, 4:6. Паражэнне ў пафінале US Open апусціла Арыну Сабаленку на адзін радок сусветнага рэйтынгу. Цяпер у яе актыве 3470 балаў і сёмы радок рэйтынгу.

Вікторыя Азаранка займае 21-е месца (1951 бал), Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 30-й пазіцыі (1521). -й пазіцыі на 59-е месца (775), Ягор Герасімаў займае 177-ы радок (297).

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.