Вы тут

Мінскі філіял «Белмытсэрвіса» адзначае 22-годдзе. Фотарэпартаж


Мінскі філіял рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белмытсэрвіс» 20 кастрычніка адзначае 22-годдзе з дня ўтварэння.


У гэты дзень транспартна-лагістычны цэнтр «Мінск-Белмытсэрвіс 2» з самай раніцы пачаў прымаць гасцей. Сёлета акцэнт у праграме рабіўся на інтарэсы будучых спецыялістаў, каб тыя глыбей зразумелі сутнасць працы ў сферы лагістыкі. Туды прыбыло каля 100 маладых людзей, сярод якіх студэнты факультэта «Мытная справа» БДУ і БНТУ, вучні мытнага класа 46 школы г. Мінска, а таксама навучэнцы 28-й сталічнай гімназіі.

Студэнты і выкладчыкі мелі магчымасць убачыць, як працуе транспартна-лагістычны цэнтр, агледзець складскія памяшканні, тэхніку і кантэйнерную пляцоўку.

«Разынкай» праграмы быў майстар-клас з Яўгенам Назарэвічам, шматразовым чэмпіёнам і прызёрам Беларусі, Еўропы і свету, 21-разовым рэкардсменам «Сусветных рэкордаў Гінеса» ў гіравым марафоне. Зараз спартсмен працуе ў Мінскім філіяле рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белмытсэрвіс».

Трэба адзначыць, што за 22 гады філіял значна пашырыў пералік аказваемых паслуг, сфарміраваў буйную кліенцкую і партнёрскую базу, забяспечыў прысутнасць прадстаўнікоў філіяла ва ўсіх пунктах мытнага афармлення Мінскага рэгіёна, а таксама ў 10 разоў павялічыў колькасць працоўных месцаў.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​