Вы тут

Нарыхтоўка чаранкоў — першае правіла паспяховай прышчэпкі


Кожны садоўнік, няхай гэта будзе прафесіянал ці аматар, хоць раз у жыцці сутыкаўся з прышчэпкай пладовых дрэў. Для таго каб усё прайшло паспяхова, неабходна дакладна выконваць усе правілы. У большасці выпадкаў спрыяльны зыход залежыць ад правільна падрыхтаваных чаранкоў.


Самы прыдатны час для нарыхтоўкі — перыяд пасля спынення ў дрэве руху соку. Гэты перыяд пачынаецца пасля таго, як дрэва цалкам скінула лісце і ўвайшло ў стан спакою. Найбольш часта падрыхтоўка ажыццяўляецца восенню (канец лістапада).

Таксама матэрыял можна падрыхтаваць і ў вясновы перыяд. У дадзеным выпадку маладыя парасткі зразаюцца да перыяду распускання пупышак. Калі пупышкі на парастках ужо распусціліся, для прышчэпкі яны не прымяняюцца.

Для таго каб прышчэпка прайшла як мае быць, неабходна якасна правесці саму нарыхтоўку:

• варта загадзя выбраць дрэвы, з якіх будзе ўзята «сыравіна»;

• каб чаранок добра прыжыўся, трэба выкарыстоўваць толькі маладыя, здаровыя, а таксама пладаносныя галіны;

• матэрыял нарыхтоўваюць з аднагадовых, у крайнім выпадку, парасткаў;

• нарэзку пачынаюць толькі пасля завяршэння вегетацыйнага перыяду або да распускання пупышак;

• чаранкі не нарыхтоўваюць з галін, якія растуць вертыкальна;

• для такіх мэт лепш за ўсё падыходзяць выспелыя парасткі, дыяметр якіх не менш за 5-6 мм, на іх павінна быць верхавінкавая роставая пупышка і ліставыя бакавыя пупышкі;

• не варта рабіць прышчэпак занадта кароткім (каля 10 см);

• у якасці прышчэпка не падыходзяць крывыя, тонкія і пашкоджаныя галіны;

• абразаць парасткі трэба ніжэй ад роставай шыйкі з адрэзкам двухгадовай драўніны да 2 см. У адваротным выпадку, прышчэпак можа сапсавацца падчас захоўвання.

Пасля таго як быў зрэзаны прышчэпак, яго трэба працерці вільготнай анучай, адсартаваць па памеры і сабраць у пучкі па сартах (калі будзе ажыццяўляцца прышчэпка адразу некалькіх дрэў рознымі сартамі). Затым пучкі трэба абвязаць дротам і абавязкова павесіць бірку, на якой пазначыць сорт, час зразання і месца, куды дадзеныя чаранкі будуць прышчэпленыя вясной (сорт дрэва).

Далей чаранкі варта залажыць для захоўвання.

Вылучаюць наступныя спосабы захоўвання прышчэпкаў:

• прышчэпкі можна захоўваць у халадзільніку. У такім выпадку іх неабходна загарнуць спачатку ў вільготную мешкавіну, а затым — у паперу. Пасля пучкі змяшчаюць у поліэтылен. Перыядычна трэба праглядаць чаранкі, каб не дапусціць іх перасыхання або развіцця цвілі;

• парасткі можна захоўваць у вільготным пяску, торфе, пілавінні ці любым іншым прыдатным субстраце (найбольш стары і правераны спосаб); тэмпература захоўвання павінна быць плюсавай, але нізкай. Перыядычна неабходна ўвільгатняць субстрат.
У дадзеным выпадку прышчэпкі захоўваюцца свежымі і набраклымі;

• можна захоўваць парасткі ў склепе пры тэмпературы ад нуля да +3 °С. Пучкі размяшчаюць вертыкальна зрэзам уніз, а з бакоў прысыпаюць пяском або пілавіннем. Вільготнасць субстрату неабходна падтрымліваць на працягу ўсёй зімы;

• таксама чаранкі могуць захоўвацца ў падвешаным стане на верандзе, балконе, але ў гэтым выпадку іх неабходна добра ўцяпліць. Перыядычна матэрыял трэба правяраць, каб не дапусціць прарастання зрэзаў;

• «сыравіну» закопваюць у зямлю ў садзе. Глыбіня ямы складае адзін штык. Зверху прыкрываюць яловымі лапкамі ад кратоў, а потым закідваюць расліннымі рэшткамі і пакідаюць пазнаку (напрыклад калок).

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.