Вы тут

Міхаіл Русы правёў прыём грамадзян у адміністрацыі Маскоўскага раёна


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы праводзіў прыём у адміністрацыі Маскоўскага раёна. Асноўнымі пытаннямі, з якімі грамадзяне звярталіся да парламентарыя, сталі ЖКГ, зямельныя спрэчкі, добраўпарадкаванне тэрыторый і прыватызацыя.


Фота Аляксандры Бажэнавай.

Так, пенсіянерка Валянціна Сяргееўна звярнулася з просьбай дапамагчы ў працягненні кантракта для яе сына, які працуе на заводзе «Палімір» электраманцёрам. Сітуацыя склалася такім чынам, што сыну грамадзянкі даводзілася неаднаразова адпрошвацца з працы, каб трапіць на судовы працэс.

— Павестка ў суд — гэта афіцыйны дакумент, які з'яўляецца ўважлівай прычынай пры пропуску працы, — адзначыў Міхаіл Русы. — Сёння мы дашлём даручэнне кіраўніцтву «Паліміра», каб яны разгледзелі сітуацыю больш дэталёва. Калі чалавек добрасумленна выконваў свае абавязкі, паспрыяем таму, каб ён і далей працаваў электраманцёрам.

Жыхар горада Маладзечна Раман Францэвіч звярнуўся з пытаннем добраўпарадкавання дарожнага пераходу каля чыгункі ў мікрараёне Усходні.

— Вам трэба звяртацца да кіраўніцтва чыгункі, райвыканкам ніякім чынам не вырашыць гэтае пытанне, — адрэагаваў парламентарый. — Мы дашлём вашы дакументы кіраўніку чыгункі Уладзіміру Марозаву, каб ён сумесна са старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Юрыем Горлавым разгледзеў сітуацыю на месцы і даў сваё заключэнне. Трэба, каб спецыялісты вырашылі, ці мэтазгодным будзе ўсталяванне пераходу менавіта на тым месцы, вызначыліся з канструкцыяй і распрацавалі праект.

Шматдзетная маці Наталля Мікалаеўна набыла былы адміністрацыйны будынак, які зараз хоча знесці, а на яго месцы плануе пабудаваць жылы дом. Але Чашніцкім райвыканкамам было адмоўлена ў пераводзе мэтавага назначэння ўчастка для пабудовы жылога дома.

— З 1 студзеня ўступіў у сілу адпаведны закон, таму ваша просьба правамерная, — распавёў Міхаіл Русы. — Цяпер мясцовыя органы ўлады маюць паўнамоцтвы і могуць разабрацца з гэтай праблемай.

Сталічны дом, які знаходзіцца на завулку Аўтадораўскі, прызнаны непрыдатным для пражывання. Сам будынак знаходзіцца на балансе Мінскага аддзялення беларускай чыгункі. Жыхары дома звярнуліся да парламентарыя з просьбай дапамагчы ў вырашэнні праблемы. «Пытанне вельмі сур'ёзнае, — распавяла мінчанка Алена Уладзіміраўна. — Яшчэ ў 2007 годзе дом быў прызнаны нежылым і ішоў пад знос. Нам прапаноўвалі будавацца, але жыхары адмовіліся з-за недахопу фінансавых сродкаў».

— Калі пытанне звязана з аварыйнасцю будынка, вам трэба звяртацца ў Беларускую чыгунку, у нас ёсць пастаянна дзеючая камісія, якая правядзе экспертызу. У выніку вам могуць прапанаваць арэндную кватэру і кампенсацыю за ўласнасць, — растлумачыў Міхаіл Русы. — Мы даручым Уладзіміру Марозаву аператыўна правесці абследаванне на прадмет аварыйнасці, і зыходзячы з гэтага, будзе прынята рашэнне ў адпаведнасці з законам.

Падводзячы вынікі прыёму ў адміністрацыі Маскоўскага раёна, Міхаіл Русы адзначыў, што адзін з асноўных напрамкаў у рабоце з грамадзянамі — атрыманне інфармацыі аб тым, як працуе заканадаўства ў той ці іншай сферы:

— Кіраўніком дзяржавы было прынята добрае рашэнне па зямлі. Шматдзетная маці набыла аварыйны адміністрацыйны будынак, дзе хацела пабудаваць жыллё. Але да ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб зямлі ў мясцовых органаў улады не было паўнамоцтваў змяніць мэтавае выкарыстанне ўчастка. Дадзены прыклад якраз паказвае, што мы правільна выбралі кірунак работы з заканадаўствам, — распавёў парламентарый. — Таксама да мяне звярнуўся грамадзянін, які быў знаёмы з новым указам Прэзідэнта аб пустых дамах. Але грамадзянін не зразумеў, што проста засяліцца і жыць у пустым доме нельга. У выпадку, калі сельскі Савет праз суд вызначыць, што дом не мае гаспадара, грамадзяне маюць права набыць будынак на аўкцыёне. Добрае рашэнне, пайшлі «падзвіжкі».

Парламентарый адзначыў, што падчас адзінага дня прыёму вызначыў некалькі кірункаў для далейшай работы.

— Гэта распрацоўка змяненняў у архітэктурны і горадабудаўнічы кодэкс, таму што некаторыя моманты трактуюцца дваяка, а таксама ўнясенне дапаўненняў у закон аб ЖКГ. Прыём грамадзян — гэта свайго роду падказка, куды нам рухацца. Вельмі хочацца дапамагчы людзям, даць ім магчымасць працаваць і жыць у камфортных умовах. Але пры гэтым мы павінны зыходзіць з таго, што ёсць закон, на які мы абапіраемся. А ў выпадку, калі ў законе ёсць прабелы, іх неабходна карэкціраваць, — рэзюмаваў Міхаіл Русы.

Арына КАРПОВІЧ


Звароты грамадзян знаходзяцца на пастаянным кантролі сенатараў не толькі ў вызначаныя дні прыёму

У мінулую пятніцу старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы па даручэнні Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай разгледзеў з выездам на месца зварот жыхароў вёскі Ракіні Капыльскага раёна з удзелам старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Сяргея Пілішчыка

Фота: sovrep.gov.by.

Пытанні датычыліся добраўпарадкавання мясцовых дарог, аказання медыцынскіх кансультацый і паслуг насельніцтву ў Салігорску (не па месцы пражывання) з-за некарэктна складзенага раскладу руху грамадскага транспарту.

Па выніках разгляду звароту парламентарыем дадзены даручэнні кіраўніцтву Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Капыльскага раённага выканаўчага камітэта.

Згаданыя пытанні знаходзяцца на кантролі Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, паведамілі ў Савеце Рэспублікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.