Вы тут

Снег і туман чакаюцца ў Беларусі 27 студзеня


Снег і туман прагназуюцца ў Беларусі 27 студзеня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі чакаецца снег, мокры снег. Месцамі слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу паўднёва-заходні, днём пераменных напрамкаў 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу апусціцца да 1-7 градусаў марозу. Днём будзе мінус 3 — плюс 2 градусы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.