Магчымасці для праслухоўвання праграм міжнароднай радыёстанцыі з’явіліся дзякуючы запуску вяшчання са спадарожніка, які ахоплівае большую частку Афрыкі. Цяпер яе жыхары змогуць больш даведацца пра нашу краіну з аператыўнай і дакладнай крыніцы. Агульная лічба патэнцыяльных слухачоў дасягае 500 мільёнаў чалавек.
Трансляцыя праз спадарожнік Azerspace-2 — адзін з каналаў, дазваляе ў рэжыме анлайн забяспечваць афрыканскую аўдыторыю радыё «Беларусь» інфармацыйным і аналітычным кантэнтам, дзе знаходзяць адлюстраванне важныя міжнародныя мерапрыемствы з удзелам нашай краіны, асноўныя падзеі грамадска-палітычнага і сацыяльна-культурнага жыцця рэспублікі, а таксама перспектывы развіцця знешняга супрацоўніцтва.
Па словах галоўнага дырэктара радыё «Беларусь» Валерыя Радуцкага, прыярытэтныя задачы міжнароднага вяшчання заключаюцца ў стварэнні пазітыўнага вобразу Беларусі ў вачах сусветнай грамадскасці і разбурэнні непраўдзівых стэрэатыпаў, якія фарміруюцца знешнепалітычнымі апанентамі краіны, а таксама ў тлумачэнні асноўных аспектаў унутранай і знешняй палітыкі дзяржавы, фарміраванні спрыяльнага інфармацыйнага асяроддзя для рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў Беларусі на міжнароднай арэне.
Нагадаем, міжнароднае радыё «Беларусь» працуе з 1962 года. Яго кругласутачнае вяшчанне вядзецца на рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, польскай, іспанскай, французскай, кітайскай і арабскай мовах. Праграмы можна слухаць як праз спадарожнік, у FM-дыяпазоне, так і праз сайт і ў Нацыянальны індустрыяльны радыёплэер.
Алена ДРАПКО
Прэв’ю: pixabay.com
Ідэі, практычныя задачы і планы на будучыню.
Сядзіба, што зачакалася гаспадара.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.