Вы тут

Лукашэнка: «Мы павінны бачыць на рубяжах нашай краіны самую драбнюткую агрэсіўнасць»


Пасля нарады па пытаннях фінансавання закупак прадукцыі ваеннага прызначэння ў Прэзідэнта адбылася нарада з сілавым блокам краіны ў вузкім складзе. Напярэдадні трохдзённага дзяржаўнага візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку кіраўнік дзяржавы запрасіў кіраўнікоў сілавых ведамстваў абмеркаваць абстаноўку ўнутры краіны і за яе межамі.


«У свеце падзей унутранага характару, і перш за ўсё знешняга, хацеў бы пачуць з вашых вуснаў характарыстыку ўнутрыпалітычнага і ваеннага складніку вакол нашай Беларусі, — звярнуўся да прысутных Аляксандр Лукашэнка. — Яшчэ раз хачу падкрэсліць, арыентаваць вас і патрабаваць ад вас найжорсткай дысцыпліны ў воінскіх падраздзяленнях, МУС і КДБ. Найжорсткай дысцыпліны! Кожны павінен займацца сваёй справай».

«У нас немалая колькасць людзей у пагонах, усе ўзброены — гэта людзі, заточаныя на абарону сваёй Айчыны, — пакрэсліў Прэзідэнт. — Гэтым нам трэба карыстацца. Дысцыпліна і выкананне сваіх абавязкаў. Асабліва на граніцы. Калі я кажу аб граніцы, гэта не значыць, што гэта падраздзяленні Лапо (Анатоль Лапо, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. — „Зв.“) і ўсё. Гэта міліцыя, гэта КДБ, гэта ваенныя. Мы ўсе павінны бачыць на рубяжах нашай краіны любую, самую драбнюткую агрэсіўнасць у адносінах да нашай дзяржавы, каб прыняць адпаведныя меры рэагавання».

Па словах беларускага лідара, выкарыстоўваюцца любыя выпадкі для таго, каб ускалыхнуць сітуацыю ў нашай краіне. «Я прашу вас і патрабую ад вас выканаць гэтыя ўстаноўкі, — звярнуўся да кіраўнікоў сілавых ведамстваў Прэзідэнт. — Усё астатняе — за мной». 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.