Сакавік — месяц у нас загадкавы. Раніцай туманы і галалёдзіца, днём «прыпякае» не на жарт, а ўначы — месцамі яшчэ сур'ёзныя замаразкі. А ў найбліжэйшыя дні на надвор'е ў Беларусі будзе ўплываць высокі ціск, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Нагадаем, што 14 сакавіка стаў самым цёплым днём з пачатку месяца. У разгар дня слупкі тэрмометраў імкліва рванулі ўвысь, і па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэлася да 14—17 цяпла. Такое цёплае надвор'е стала прычынай актыўнага раставання гурбаў.
У суботу будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 градуса па паўднёвым захадзе да мінус 10 градусаў па ўсходзе краіны. Днём будзе 4—10 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 12 градусаў.
Не чакаецца ападкаў і ў нядзелю. У гэты дзень ноччу і ў ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 8 па паўночным усходзе краіны. Удзень будзе 5—12 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах — да плюс 14 градусаў.
У ноч на панядзелак абыдзецца без ападкаў. А днём улада пяройдзе да атмасферных франтоў, якія прынясуць у краіну новыя порцыі ападкаў у выглядзе дажджу, месцамі з мокрым снегам. Мінімальная тэмпература паветра па краіне будзе знаходзіцца ў межах ад слабага мінуса да слабага плюса. Дзённыя максімумы будуць вагацца ад плюс 5 па паўночным усходзе да 15 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.
У панядзелак ноччу будзе пераважна без ападкаў. Днём у многіх раёнах краіны кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да плюс 4, па захадзе — да плюс 6 градусаў. Удзень будзе 5—12 цяпла, па поўдні — да плюс 15 градусаў.
У аўторак уначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне будуць назірацца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да плюс 5. Днём будзе ад 5 градусаў цяпла па паўночным усходзе да 14 з плюсам
па паўднёвым захадзе краіны.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: БелТА
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.