Вы тут

Больш за 80 працэнтаў маладых вучоных НАН назвалі даследчую практыку за мяжой неабходнай для развіцця


Даследчую практыку за мяжой лічаць неабходнай для развіцця больш як 80 працэнтаў маладых вучоных, расказала БелТА старшыня Савета маладых вучоных Інстытута сацыялогіі НАН навуковы супрацоўнік Алеся Салавей.


«Развіццё замежных прафесійных кантактаў і міжасобасных адносін з вучонымі розных краін садзейнічае не толькі абмену даследчым вопытам маладых вучоных, атрыманню магчымасцей у засваенні новых навуковых методык, але і росту ўпэўненасці ў сабе як прафесіянале, што ў значнай ступені аказвае ўплыў на пабудову іх навуковай кар’еры. Асаблівае значэнне міжнароднае супрацоўніцтва і акадэмічная мабільнасць маюць у развіцці творчага навуковага патэнцыялу маладых вучоных», — сказала Алеся Салавей.

Паводле яе слоў, моладзь актыўна прадстаўлена сярод навуковых кадраў акадэмічнай беларускай навукі. У НАН сярод даследчыкаў практычна кожны трэці — ва ўзросце да 35 гадоў (28 працэнтаў). Сярод іх 53,4 працэнта жанчын і 46,6 працэнта мужчын. Сярод кандыдатаў навук ва ўзросце да 35 гадоў доля жанчын складае 47,5 працэнта.

Па выніках сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і Расійскага фонду фундаментальных даследаванняў «Навука М», большасць беларускіх акадэмічных маладых вучоных лічыць, што даследчая дзейнасць за мяжой з’яўляецца неабходнай умовай для развіцця вучонага — 80,8 працэнта (84,7 працэнта мужчын і 77,9 працэнта жанчын). Маладыя вучоныя НАН часцей за ўсё прымаюць удзел у міжнародных канферэнцыях, семінарах, кангрэсах і іншых навуковых мерапрыемствах у краінах СНД (63,3 працэнта). У большасці маладых вучоных ёсць публікацыі ў замежных выданнях (56,1 працэнта). Кожны трэці і кожны чацвёрты малады вучоны мае сумесныя публікацыі з замежнымі калегамі ў краінах СНД. Каля 40 працэнтаў маладых вучоных удзельнічаюць у сумесным праекце або праграме ў краінах СНД.

«Такім чынам, ва ўмовах навуковай міжнароднай інтэграцыі дыялогавыя пляцоўкі для маладых вучоных спрыяльным чынам аказваюць уплыў на фарміраванне не толькі навукова-даследчага поля для далейшага развіцця міжнароднага навуковага дыялогу з мэтай развіцця фундаментальнай і прыкладной навукі (як на ўзроўні асобна ўзятай дзяржавы, так і сусветнай навуковай супольнасці ў цэлым), але і павышаюць агульную прафесійную культуру вучоных», — склала Алеся Салавей.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.