Вы тут

Асноўная задача новай выпускной кампаніі — зніжэнне нагрузкі на 11-класнікаў


Асноўная задача новай выпускной кампаніі — зніжэнне нагрузкі на адзінаццацікласнікаў. Пра гэта БелТА паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі — начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.


«Выпускныя экзамены школьнікі сёлета будуць здаваць па-новаму. Калі яшчэ летась 11-класнікі павінны былі здаць чатыры выпускныя іспыты ў школе і цэнтралізаванае тэсціраванне па трох прадметах, то сёлета іх чакае ўсяго толькі два цэнтралізаваныя экзамены, вынікі якіх залічваюцца пры выстаўленні адзнакі па прадмеце ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі і пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі, плюс адно цэнтралізаванае тэсціраванне», — распавяла Ірына Каржова.

Ужо ў нядзелю, 14 мая, адзінаццацікласнікі здадуць ЦЭ па рускай або беларускай мове на выбар, а 21 мая — цэнтралізаваны экзамен па любым прадмеце на выбар з ліку тых, па якіх праводзіцца ЦТ. «Перавага новай выпускной кампаніі відавочная. Скарацілася агульная колькасць выпускных і ўступных экзаменаў. Раней форма правядзення выпрабаванняў была розная, у школе гэта пераказ па рускай або беларускай мове, па матэматыцы — кантрольная работа, А гісторыю Беларусі і замежную мову неабходна было здаваць вусна, адказаўшы на пытанне білета. Падчас паступлення ў ВНУ трэба было выканаць тэст. Розная форма — розная падрыхтоўка. Сёння мы гэтую сістэму спрасцілі — зрабілі адзіную форму экзамену. Таму асноўнай задачай новай выпускной кампаніі з’яўляецца зніжэнне нагрузкі на адзінаццацікласнікаў», — падкрэсліла прадстаўнік Мінадукацыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.