Вы тут

Валанцёрства бывае розным


Семінар «Найлепшы досвед і практыка супрацоўніцтва на мясцовым узроўні па развіцці экатурызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях(ААПТ)», які рэалізоўваецца ў рамках праекта ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды, прайшоў у Валожыне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі некалькіх ААПТ, прадстаўнікі Валожынскага выканкама, мясцовага музея і аграсядзіб. Экспертамі і асноўнымі дакладчыкамі выступілі расійскія спецыялісты — Яўгенія Лёшына з экацэнтра «Запаведнікі» і Вольга Юрчанка з Алтайскага біясфернага запаведніка.


Калегі з Расіі падзяліліся вопытам арганізацыі валанцёрскага руху, абазначылі асноўныя моманты, на якія варта звяртаць увагу на падрыхтоўчым этапе, а потым і падчас правядзення розных акцый. Як распавяла Яўгенія Лёшына, формы валанцёрства могуць быць розныя: індывідуальнае, групавое, карпаратыўнае. Для кожнай вызначаюцца свае мэты, задачы і формы супрацоўніцтва. Але пры гэтым неабходна разумець, валанцёрства — гэта не дармавая працоўная сіла, а добраахвотны ўдзел у экалагічнай дзейнасці матываваных людзей. Патэнцыял валанцёраў не абмяжоўваецца толькі прыборкай, капаннем ці афарбоўкай. Сярод ахвотных бязвыплатна дапамагчы роднай прыродзе дастаткова шмат спецыялістаў, веды і ўменні якіх можна з большай карысцю выкарыстоўваць на развіццё ААПТ. Адзін з прыкладаў такой працы — распрацоўка валанцёрамі сайтаў і вядзенне сацсетак нацпаркаў.

Уцягванне мясцовых жыхароў у сферу экатурызму таксама з'яўляецца важным элементам эфектыўнага кіравання ААПТ. Праграмы лаяльнасці і розныя сумесныя праекты дазваляюць выбудаваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва. Мясцовае насельніцтва асвойвае новыя віды дзейнасці, узнікаюць дадатковыя працоўныя месцы. Экаасветніцкая работа, якая праводзіцца супрацоўнікамі ААПТ, садзейнічае разуменню мясцовымі жыхарамі ролі запаведнай тэрыторыі, асаблівасцяў прававога рэжыму аховы, правілаў паводзін, што, у сваю чаргу, уплывае на скарачэнне колькасці правапарушэнняў.

«Валанцёрства — ідэя добрая, — адзначыў дырэктар заказніка «Налібоцкі» Уладзімір Алісейка, які ўдзельнічаў у семінары. — Але ў адрозненне ад Расіі ў нас, як правіла, распаўсюджаны аднадзённыя мерапрыемствы. Транспартная даступнасць і не такія, як у суседзяў, адлегласці дазваляюць людзям, напрыклад, раніцай прыехаць у Налібоцкую пушчу, дзень папрацаваць, а ўвечары ўжо дома піць гарбату. У той жа час каштоўнасць семінара менавіта ў абмене практычным досведам з калегамі, новымі прапановамі. Для мяне было цікава даведацца пра такую форму валанцёрства, як фатаграфаванне. Гэта калі прафесіянал здымае жывёл ці ландшафты пушчы і дублі здымкаў перадае дырэкцыі заказніка, якія яна можа бязвыплатна выкарыстоўваць у сваёй рабоце. Буду рады, калі ў нас з'явяцца такія прапановы з боку фатографаў».

Андрэй КАРАБЕЛЬНІКАЎ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...