Вы тут

Чарговая кніга серыі «У пошуках страчанага» будзе прысвечана Вялікаму тэатру Беларусі


Чарговая кніга серыі «У пошуках страчанага» будзе прысвечана Вялікаму тэатру Беларусі, паведаміў знакаміты гісторык лаўрэат прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне» Уладзімір Ліхадзедаў на адкрыцці экспазіцыі ў Вялікім тэатры з нагоды яго 90-годдзя, перадае БелТА.


«Мы зараз рыхтуем кнігу пра Вялікі тэатр, у якой будзе прадстаўлена шмат унікальнай інфармацыі, унікальных фотаздымкаў, дакументаў, многія з якіх сапраўды ніколі не публікаваліся. І гэтая кніга выйдзе ў серыі „У пошуках страчанага“. У гэтай серыі ўжо 46 кніг», — сказаў Уладзімір Ліхадзедаў, дадаўшы, што кніга ўбачыць свет у бліжэйшы час.

Ён прызнаўся, што атрымаць запрашэнне Вялікага тэатра арганізаваць выставу да такой значнай падзеі для яго было вялікім гонарам. «Пастараўся даць цікавыя фатаграфіі, каб людзі ўбачылі частку шляху Вялікага тэатра, — сказаў гісторык. — Фатаграфія паказвае ўнікальнасць нашага тэатра. Яна — нямы сведка гісторыі. Мы можам акунуцца ў розныя эпохі і ўбачыць, якім бачылі таэтр і тэатральнае мастацтва нашы продкі».

Паралельна экспазіцыі старадаўніх фатаграфій і паштовак з выявай Вялікага тэатра з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава ў фае Вялікага тэатра адкрылася і мастацкая выстава. Гэта стала магчыма дзякуючы даўняй дружбе тэатра з Беларускім саюзам мастакоў і Нацыянальным мастацкім музеем. З музейных фондаў у тэатр на некаторы час прыехалі карціны, на якіх намаляваныя легендарныя артысты — Ларыса Александроўская, Віктар Чарнабаеў, Людміла Бржозоўская, Мікалай Ворвулёў, Зінаіда Васільева, Міхаіл Дзянісаў і Нагіма Галеева.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.