Вы тут

У Мінску пачаўся Трэці Беларуска-Кітайскі форум «Новыя трэкі міждзяржаўнага прадпрымальніцтва»


У Мінску пачаўся Трэці Беларуска-Кітайскі форум па інавацыях і прадпрымальніцтве «Новыя трэкі міждзяржаўнага прадпрымальніцтва».


У рамках форуму адбылася пленарная сесія «Беларусь-Кітай: сумесная стратэгія высокатэхналагічнага прадпрымальніцтва», у якой удзельнічалі прадстаўнікі ўрада, дыпламаты, навукоўцы краін-удзельніц.

У семінары-прэзентацыі сумесных праектаў і прапаноў да супрацоўніцтва прынялі ўдзел кіраўнікі навуковых устаноў, вядомыя навукоўцы і даследчыкі, практыкі, спецыялісты маркетынгавай галіны.

Мэтай форуму з’яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для развіцця супрацоўніцтва і міждзяржаўнага прадпрымальніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.

На базе Рэспубліканскага інавацыйнага ўнітарнага прадпрыемства БНТУ «Навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік», дзе праходзіць форум, адбылася прэзентацыя парка і перамовы кіраўніцтва адміністрацыі Савецкага раёна з прадстаўнікамі раёна Наньша горада Гуанджоу. Госці з Кітайскай Народнай Рэспублікі наведалі 23-ю гімназію Мінска, ААТ «Амкадор-УКХ», Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень». Папярэднічала гэтаму ранейшае падпісанне Мемарандума пра ўзаемаразуменне паміж Савецкім раёнам Мінска і раёнам Наньша.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.