Вы тут

Першы рэспубліканскі форум жанчын-прадпрымальніц «Энергія і стваральная праца» праходзіць у Мінску


У ім удзельнічае 280 бізнес-лэдзі з усёй краіны. Некаторыя жанчыны толькі пачынаюць шлях у прадпрымальніцтве, іншыя ўжо маюць багаты досвед, якім гатовы дзяліцца са сваімі калегамі-пачаткоўцамі. У форуме прымаюць удзел і прадстаўнікі Саюза жанчын Расіі. 


Выдатную пляцоўку для абмену вопытам і агучвання праблемных момантаў у бізнес-асяроддзі ім прадаставіў Беларускі саюз жанчын пры падтрымцы Савета Рэспублікі. На працягу двух дзён у Нацыянальнай бібліятэцы і гасцініцы «Вікторыя» для жанчын сферы бізнесу арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку дыялогавыя пляцоўкі з прадстаўнікамі профільных міністэрстваў, якія сярод іншага займаюцца і пытаннямі прадпрымальніцтва. 

Як адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, форма правядзення такіх мерапрыемстваў, як жаночыя форумы, у нас ужо ўсталявалася. «Гэта ўжо такая слаўная, добрая традыцыя, — заўважыла яна. — Вельмі важна, што па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын збіраюцца цяпер жанчыны нават па галіновым прынцыпе. Гэта таксама цудоўна». У сувязі з гэтым спікер верхняй палаты парламента нагадала пра форум працаўніц сяла, які адбыўся восенню мінулага года.

Кажучы пра форум жанчын-прадпрымальнікаў, Старшыня Савета Рэспублікі заўважыла, што перш за ўсё гэта знаёмства з людзьмі і той працай, якой займаюцца жанчыны. Гэта, па яе словах, і выпрацоўка прапаноў, ідэй, якія знаходзяць потым сваё ўвасабленне. «Асабліва гэта важна для нас, заканадаўцаў, — звярнула ўвагу спікер. — Калі мы чуем прапановы, якія паступаюць ад нашых жанчын, мы абавязкова іх рэалізоўваем у тых законапраектах, над якімі працуем у Савеце Рэспублікі».

Наталля Качанава падкрэсліла, што ў нашай краіне да жанчын асаблівае стаўленне. «Наша сацыяльна арыентаваная дзяржава і палітыка, якая праводзіцца ў краіне, накіравана на падтрымку жанчын, — адзначыла спікер. — Прадпрымальніцтва — гэта няпростая ноша. А жанчына, калі яшчэ займаецца прадпрымальніцтвам, — гэта не проста жанчына-маці, жанчына-дачка, жанчына — захавальніца сямейнага ачага, але яшчэ жанчына, якая сваім розумам, талентам робіць усё для таго, каб не проста стварыць нейкія даброты для сваёй сям’і, але яшчэ працуе на карысць краіны, яе эканомікі».

Жаночае прадпрымальніцтва ў Беларусі набірае абароты. Калі ў 2021 годзе бізнесам займалася 68 тысяч жанчын, то ў 2022 годзе бізнес-лэдзі стала 74,5 тысячы. Як звярнула ўвагу спікер верхняй палаты парламента, малы і сярэдні бізнес складае трэцюю частку эканомікі нашай краіны. «Дзяржава ўсяляк падтрымлівае развіццё прадпрымальніцтва, — заявіла Наталля Качанава. — Але і нізкі паклон жанчынам, якія займаюцца гэтай няпростай працай — прадпрымальніцтвам. Гэта трэба несці адказнасць за тую справу, якой ты займаешся. Тое, чым ты займаешся, павінна знайсці сваю далейшую рэалізацыю: ці гэта паслугі, ці вытворчасць. Гэтым займаюцца жанчыны, якія ўмеюць браць на сябе адказнасць і прымаць такія сур’ёзныя рашэнні ў сваім жыцці».

Старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская расказала ўдзельніцам форуму аб асноўных задачах грамадскага аб’яднання. Яна паведаміла, што на цяперашні момант арганізацыя аб’ядноўвае больш за 162 тысяч 560 самых актыўных жанчын краіны, якія з’яўляюцца членамі амаль шасці тысяч пярвічных арганізацый па ўсёй Беларусі, і колькасць іх з кожным днём расце.

Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгі Чамаданавай, у Мінскай гарадской арганізацыі БСЖ, якую яна ўзначальвае, ужо створана пярвічка жанчын-прадпрымальніц. «Радуе тое, што з кожным днём нас становіцца больш, — падзялілася яна. — Жанчыны аб’ядноўваюцца, ёсць агульныя інтарэсы. Самае галоўнае, што ўсе яны накіраваны на стваральную працу, на адзінства выканання тых задач, якія сёння перад намі стаяць на карысць нашай краіны, нашага горада». 

Па словах Вольгі Чамаданавай, жанчыны бізнесу зацікаўлены ў тым, каб працаваць усім разам у адной камандзе. «Не сумняваюся, што першы рэспубліканскі форум, які праводзіцца ў горадзе Мінску, будзе стартавы, знакавы і прыцягне ўвагу многіх жанчын, якія сёння не тут, не з намі, — пераканана начальнік галоўнага ўпраўлення. — Абавязкова ў іх з’явіцца жаданне сустракацца і яшчэ больш ствараць тыя спрыяльныя ўмовы для таго, каб наша краіна была моцная ў жаночым руху і ва многім мела поспех».

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».