Вы тут

Выйшла манаграфія пра героя і настаўніка


У мінскім выдавецтве «Право и экономика» пабачыў свет зборнік «Мікалай Якаўлевіч Зайцаў. Герой. Педагог. Вучоны», укладальнікам якога з’яўляецца кандыдат філасофскіх навук Рыгор Лянькевіч. Кніга выдадзена ў серыі «Вучоныя Беларусі», заснаванай у 2021 годзе. 


Герой Савецкага Саюза Мікалай Зайцаў (1923 — 2012) — паветраны ас, палкоўнік, вучоны, кандыдат філасофскіх навук. Шмат гадоў працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У зборніку, прысвечанаму 100-годдзю героя, педагога, вучонага, уражвае шматграннае асвятленне ўкладу ўраджэнцаў Беларусі ў Вялікую Перамогу. На старонках выдання — згадкі пра маршала авіяцыі С. Красоўскага, радзіма якога — Магілёўшчына, Быхаўскі край, пра іншых ваеначальнікаў і Герояў Савецкага Саюза. Падрабязна асвятляецца педагагічная, навуковая і грамадская дзейнасць Мікалая Якаўлевіча Зайцава. 

Асобныя старонкі выдання прысвечаны палкаводцу Вялікай Айчыннай вайны генералу арміі Івану Данілавічу Чарняхоўскаму (1906 — 1945), які лічаныя дні не дажыў да прысваення яму звання Маршала Савецкага Саюза. Камандуючы 3-м Беларускім фронтам пакінуў асаблівы след у ваеннай гісторыі Беларусі. 

Кнігай, прысвечанай 100-годдзю Мікалая Зайцава, укладальнік кандыдат філасофскіх навук Рыгор Лянькевіч і яго паплечнікі па рэдакцыйнай калегіі праекта «Вучоныя Беларусі» акрэслілі памкненні шырэй расказваць пра легендарных землякоў — вучоных, ваеначальнікаў, дзяржаўных дзеячаў. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.