Вы тут

Пленэр беларускіх масткоў прайшоў у Башкартастане


У апошні час складваюцца даволі шырокія стасункі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Башкартастан (Расійская Федэрацыя) у галіне культуры. Гэтаму паспрыяў і беларуска-расійскі форум, які прайшоў ва Уфе — сталіцы Башкартастана.


Фота: pixabay.com

Адным з адметных творчых праектаў стаў і мастацкі пленэр беларускіх і расійскіх мастакоў у Башкартастане. Расказвае адзін з яго ўдзельнікаў беларускі жывапісец Віктар Барабанцаў:

Каля месяца мы працавалі ў розных ваколіцах Уфы. Я з вялікай цікавасцю адкрываў для сябе башкірскія краявіды. Ды і не толькі краявіды. З прыемнасцю пазнаёміўся з многімі яркімі асобамі ў башкірскім нацыянальным жывапісе. Здавалася б, выяўленчае мастацтва носіць выключна інтэрнацыянальны характар, а вось пэўныя драбнічкі сведчаць, што ў працах башкірскіх мастакоў ёсць свае адметнасці, свой, як кажуць, твар. Башкартастану па выніках пленэра я пакінуў партрэт башкіркі. Цэлы шэраг напрацовак прывёз дахаты, у Беларусь. Лічу, што час не змарнаваў... І Башкартастан, яго людзі надоўга застануцца ў маёй творчай і проста чалавечай памяці.

У пленэры ў Башкартастане прынялі ўдзел і іншыя творцы з Беларусі — старшыня Беларускага Саюза мастакоў Глеб Отчык, жывапісец Леанід Гоманаў, іншыя мастакі.

Дарэчы, сёлета было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж двума пісьменніцкімі арганізацыямі — Беларусі і Башкартастана. Мяркуецца, што ў бліжэйшы час пабачаць зборнікі твораў пісьменнікаў Беларусі — ва Уфе, у перакладзе на башкірскую мову, а ў Мінску — анталогія башкірскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову.

Выдатна было б, каб такую інтэграцыйную працу ў галіне культуры прадоўжылі і іншыя творчыя аб’яднанні Беларусі і Башкартастана, што, безумоўна, паспрыяе яднанню нашых народаў, развіццю ўяўленняў пра беларускую культуру ў Башкартастане, пра башкірскую нацыянальную культуру — у Беларусі.

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.