Вы тут

Пабачыў свет міжнародны спецвыпуск газеты «ЛіМ»


Набліжаецца XXX Дзень беларускага пісьменства ў Гарадку. Свята пройдзе ў першыя выхадныя першага восеньскага месяца — 2-3 верасня 2023 года. 


Па традыцыі газета творчай інтэлігенцыі краіны «Літаратура і мастацтва» у пярэдадзень свята выпускае тэматычны нумар, прысвечаны міжнародным стасункам беларускай літаратуры, працы Саюза пісьменнікаў Беларусі па развіццю сувязяў з нацыянальнымі літаратурамі свету. 

Адкрываецца спецыяльны выпуск «Мерыдыяны лучнасці» прывітальнымі словамі паэтаў, празаікаў, літаратуразнаўцаў, перакладчыкаў з розных куткоў свету — доктара філалагічных навук Чжан Хуэйцінь (Пекін, Кітай), прафесара Нанькайскага ўніверсітэта Гу Юя (Цяньцзінь, Кітай), доктара філалагічных навук Хань Сяае (Пекін, Кітай), кандыдата філалагічных навук Цзі Хэхэ (Пекін, Кітай), літаратуразнаўца Святланы Ананьевай (Алматы, Казахстан), народнага пісьменніка Таджыкістана Ато Хамдама (Душанбэ, Таджыкістан), паэтэсы Зульфіі Хананавай (Башкартастан, Расія), Адама Ахматукаева (Чачэнская Рэспубліка, Расія) і іншых добрых сяброў беларускай літаратуры і Беларусі. 

З артыкулам «Табе мая шчырая любоў, Беларусь!» у газеце выступае ўзбекскі публіцыст, драматург, празаік Кучкар Наркабіл. Ён дзеліцца сваімі ўражаннямі пра Дні ўзбекскай літаратуры ў Беларусі, якія прайшлі ў Мінску напрыканцы сакавіка 2023 года. Увазе чытачоў прадстаўлена апавяданне туркменскага празаіка Джумагельды Мулкіева «Шаман» у перакладзе на беларускую мову. Дзве газетныя старонкі знаёмяць з паэзіяй розных народаў свету. Вершы таджыкскага літаратара Салімі Хатлані пераўвасобіў на беларускую мову Генадзь Аўласенка, казахскага паэта Улугбека Есдаўлета таксама загучалі па-беларуску ў пераўвасабленні Генадзя Аўласенкі. Акрамя таго ў паэтычным развароце змешчаны пераклады твораў башкірскай паэтэсы Зульфіі Хананавай, чувашскага мастака слова Валеры Тургая, легендарнага башкірскага героя Салавата Юлаева, узбекскага паэта Саліма Ашура, кітайскіх класікаў Вэнь Ідо, Ван Гачжэня, Сюй Чжымо.

У чытача «Мерыядынаў лучнасці» ёсць магчымасць пазнаёміцца з апавяданнем якуцкага празаіка Ягора Барысава «Апошні раз...» і расійскага празаіка з Куршчыны Уладзіміра Дзеткава «Другое жыццё». Іх перакладчыкамі выступілі Казімір Камейша і Міхась Сліва. 

Пра сяброўства расійскага літаратуразнаўца Аляксандра Аўчарэнкі — у артыкуле «Выдавецкія валы так марудна ходзяць, а падагнаць іх не можа нават крытыка». Аляксандр Іванавіч ліставаўся з беларускімі пісьменнікамі Іванам Шамякіным, Анатолем Кудраўцом, Іванам Навуменкам, Іванам Чыгрынавым. Дарэчы, доктар філалагічных навук А. І. Аўчарэнка — аўтар манаграфіі «Сучасны беларускі раман».

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.