Вы тут

Дровы назапашаны, батарэі правераны...


Рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона прымае кіраўніцтва абласных, раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў на падставе дадзеных аб тэмпературы паветра па абласцях і звестках «Белгідрамета». Летась гэтымі днямі ацяпленне ў сталічных установах сацыяльнай сферы першай катэгорыі спажыўцоў ужо пачалося. Сёлетняе цёплае надвор'е спрыяе таму, што батарэі нагрэюцца пазней. Да зімы прадпрыемствы ЖКГ нарыхтавалі амаль дзве тысячы м3 дроў, 4,8 тысячы тон паліўнага мазуту, заменена 295 кіламетраў цепласетак, сфарміравана 725 аварыйна-аднаўленчых брыгад (3400 чаалвек), 15 перасоўных модульных кацельных. На вуліцах гарадоў і пасёлкаў гатовыя да работы тры тысячы адзінак снегаўборачнай тэхнікі, нарыхтавана 120 тысяч тон саляна-пясчанай сумесі (траціна ад запланаванага аб'ёму).


Як і раней, старт ацяпляльнага сезона пачнецца з падключэння ацяплення ў садках, школах, бальніцах, паліклініках — калі сярэдняя тэмпература за акном апусціцца да +10 °С і ніжэй цягам пяці дзён. Жыллё, інтэрнаты, астатнія ўстановы адукацыі, тэатры, лазні пачнуць награваць, калі тэмпература стане ў сярэднім +8 °С і ніжэй не менш як пяць дзён. Астатнія адміністрацыйныя, прамысловыя і іншыя арганізацыі, па ўзгадненні з энергазабяспечвальнымі арганізацыямі, падключаць пасля поўнага ўключэння ацяплення ў жыллі. На падачу ацяплення з моманту абвяшчэння яго старту даецца тры—пяць дзён, яшчэ дзесяць дзён прадугледжана для магчымага распаветрывання сістэмы ацяплення, нагадаў Аляксей ФІЛАНОВІЧ, начальнік аддзела энергетыкі і надзвычайных сітуацый упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства ЖКГ:

— Міністэрства ЖКГ штотыднёва кантралюе падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона па 13 асноўных паказчыках, асноўныя з якіх — замена і капрамонт катлоў, замена цепласетак, стварэнне запасаў драўнянага паліва, прафілактычны рамонт сістэм ацяплення жылля і цеплапунктаў, рамонт стыкаў і дахаў. Штомесяц правяраецца работа па 89 паказчыках, сярод якіх, напрыклад, работы па выпрабаванні абсталявання кацельных, прафілактычны рамонт абсталявання кацельных і цэнтральных цеплапунктаў, прафілактычны рамонт і агляд водаправодных і каналізацыйных сетак і збудаванняў, рамонт электраабсталявання жылля, пячнога ацяплення, паверка прылад уліку. Выкананне ўсіх гэтых паказчыкаў гарантуе надзейнае, бесперабойнае і безаварыйнае цепла- і водазабеспячэнне жылога фонду, а таксама забяспечвае функцыянаванне ўсёй інфраструктуры гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў краіны.

Спецыяліст удакладніў, што ў Беларусі перад стартам ацяпляльнага сезона выпрабаванні і прафілактычны рамонт скончаны на 3506 кацельных і 14,5 тысячах цепласетак. Зроблены прафрамонт 1738 цэнтральных цеплапунктаў і 3451 кацельнай. Унутраная паверхня ачышчана ў 2704 катлах і 1281 бойлеры. Гэта 100-працэнтныя паказчыкі выканання плана, падкрэсліў Аляксей Філановіч. Амаль 300 кіламетраў сетак заменена на аб'ектах водазабеспячэння (131 % ад запланаваных аб'ёмаў) і 112 кіламетраў сетак каналізацыі (116 %). Пашпарты гатоўнасці атрымалі 3409 цеплакрыніц прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ і 80 пашпартоў іншых ведамстваў, якія забяспечваюць цяплом жылфонд.

Калі на радыятарах уласнікаў ёсць запорная арматура (вентылі, з дапамогай якіх можна зменшыць падачу энерганосьбіту), жыхары могуць самі вызначаць камфортны для сябе градус у пакоі. Аднак цалкам адключыць ацяпленне (перакрыць падачу энерганосьбіта) немагчыма канструктыўна — батарэя ўсё роўна застанецца ў рэжыме прапальвання. Такі падыход зручны, калі ўласнік некуды ад'язджае з жылля і яму ў гэты час непатрэбна ацяпляцца. Затое сродкі за невялікі градус у жыллі будуць сэканомленыя, бо на радыятарах разам з запорнай арматурай, як правіла, ёсць індывідуальныя прылады ўліку цяпла, якія і пакажуць меншае спажыванне энергіі.

Кожны ўласнік таксама павінен праверыць жылое памяшканне, наколькі яно падрыхтавана да зімы. Самастойна агледзець сістэму ацяплення ў кватэры на наяўнасць знешніх пашкоджанняў (цеча, іржа) радыятараў і злучэнняў, праверыць, каб вентылі свабодна паварочваліся. Няшчыльна зачыненыя вокны і дзверы могуць зніжаць энергаэфектыўнасць у кватэры і доме ў цэлым, таму неабходна агледзець, уцяпліць і заладзіць шчыліны на падаконнях, вокнах, дзвярах і вушаках, а зусім старыя вокны або дзверы — лепш замяніць. Цёплае паветра павінна свабодна цыркуляваць па пакоі, каб ён цалкам праграваўся, таму нельга застаўляць радыятары мэбляй

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.