Вы тут

Папоўніўся беларуска-расійскі пісьменніцкі Саюз


На прасторы Саюзнай дзяржавы працуе агульны Саюз пісьменнікаў. У яго ў індывідуальным парадку ўваходзяць сотні літаратараў Беларусі і Расіі. На чале Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы — яго сустаршыні: старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі празаік Мікалай Іваноў і ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец. 


Сярод пераліку сумесных мерапрыемстваў — аб’яднаныя пленумы, прэзентацыя твораў пісьменнікаў Беларусі ў Расіі, паэтаў і празаікаў Расіі — у Беларусі, іншыя супольныя праекты. Даволі часта беларускія літаратары атрымліваюць творчыя прэміі ў Расійскай Федэрацыі, выдаюць свае кнігі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Як прыклад — нядаўняя адзнака магілёўскага публіцыста Мікалая Барысенкі прэстыжнай расійскай прэміяй «Прохараўскае поле». 

А зусім нядаўна ў члены Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы прынята беларуская публіцыстка, журналістка, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Аліна Грышкевіч. Білет сябра беларуска-расійскай творчай арганізацыі ёй уручыў сустаршыня Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Мікалай Чаргінец. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.