У Беларусі 3 лістапада адсвяткавалі дзень нараджэння Якуба Коласа. Да гэтай даты падрыхтавалі розныя мерапрыемствы. Сярод іх — выставы, конкурсы, канцэрты, спектаклі, літаратурныя сустрэчы і канферэнцыі.
У родным горадзе песняра адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка Якуба Коласа. Ушанаваць памяць класіка прыйшлі літаратуразнаўцы, музейныя работнікі, навукоўцы, пісьменнікі, прадстаўнікі Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта і проста прыхільнікі яго творчасці.
Паэтычныя радкі беларускага класіка гучалі 4 лістапада на яго малой радзіме ў горадзе Стоўбцы. Шмат людзей сабралася на мемарыяльных сядзібах Акінчыцы, Альбуць і Смольня. Прадстаўнікі філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа «Мікалаеўшчына» сустракалі ўсіх гасцей песнямі, вершамі вялікага паэта, хлебам-соллю і смачнай ежай.
— Якуб Колас — гэта наша ўсё, бо ён брэнд беларускай літаратуры. Усе яго творы паказваюць на міжнародным узроўні, што мы асобная нацыя, якая мае свой багаты вопыт, традыцыі, якія Якуб Колас захаваў у сваіх тэкстах. Паэму «Новая зямля» можна ўспрымаць як краязнаўчы музей, чытаць, як жылі нашы продкі, сяляне ў канцы XIX стагоддзя, захоўваць гэтыя традыцыі і адчуваць сябе беларусам, — падзялілася сваімі пачуццямі Ірына Мацяс, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Кацярына УРБАН
Фота аўтара
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».