Вы тут

«Зроблена ў Беларусі» становіцца нацыянальным брэндам


Штогод у другі чацвер лістапада адзначаецца Сусветны дзень якасці, які падкрэслівае стратэгічную важнасць пытанняў якасці і яе ўдасканалення для ўстойлівага развіцця эканомікі і грамадства. У 2023 годзе гэты дзень у Беларусі праводзіцца пад дэвізам «Якасць для будучыні».

«У гэтым дэвізе акцэнтуецца ўвага на тым, што якасцю трэба займацца пастаянна. Якасць нашай прадукцыі — гэта ўжо брэнд Беларусі. Выпуск толькі якасных тавараў, якія карыстаюцца попытам і адказваюць чаканням спажыўцоў. Такая прадукцыя дазваляе кампаніям-вытворцам быць упэўненымі ў сваёй будучыні, стварае іміджавую аснову для дасягнення яшчэ лепшай якасці», — адзначае першы намеснік старшыні Дзяржстандарту Алена Маргунова.


У лічбавым фармаце

Паводле яе слоў, у нашай краіне якасць — гэта эканамічная задача, важнасць якой разумеюць на самым высокім узроўні. У канцы верасня гэтага года Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць прапанаваў абвясціць наступны год Годам якасці.

Кірункі гэтай работы таксама пазначаныя ў прынятай на ўзроўні ўрада праграме «Якасць 2021—2025», нацэленай на пераўтварэнне айчыннай вытворчасці ў канкурэнтаздольны комплекс, які аператыўна і гнутка рэагуе на знешнюю кан'юнктуру і патрэбы ўнутранага рынку. Праграма ахоплівае як развіццё нацыянальнай інфраструктуры якасці, павышэнне кампетэнтнасці ў галіне якасці і эфектыўнага менеджменту, матывацыю і прапаганду ідэй якасці і дзелавой дасканаласці, так і праграмы павышэння якасці ў галінах.

Сёлета Дзяржстандартам і Беларускім Дзяржаўным цэнтрам акрэдытацыі праведзена вялікая работа па падрыхтоўцы новага законапраекта «Аб акрэдытацыі ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі». У ім, у прыватнасці, пашыраецца суб'ектны склад заяўнікаў на акрэдытацыю, замацоўваюцца крокі, накіраваныя на лічбавізацыю акрэдытацыі.

Акрамя таго, у Беларусі распрацоўваецца лічбавая платформа стандартызацыі. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі Аляксандр Скуратаў. Ён адзначыў, што такая платформа цалкам перавядзе жыццёвы цыкл стандарту ў электронную форму. «У гэтым кірунку ў нас плануецца ўвядзенне ў эксплуатацыю першых чэргаў на працягу 2024 года. Таксама я адзначыў бы лічбавую ініцыятыву ЕЭК, якая комплексна займаецца пытаннямі лічбавізацыі».

Аляксандр Скуратаў лічыць, што гаворка ідзе аб лічбавым тэхнічным рэгуляванні. І гэта сапраўды амбіцыйны праект. Па словах дырэктара ведамаснага інстытута, у рамках гэтага праекта ўжо ідзе практычная работа па адпрацоўцы канцэпцыі машыначытальнага лічбавага патрабавання. Сённяшняя задача — зрабіць гэтыя патрабаванні карыснымі для рэальнага сектара эканомікі і для аптымізацыі дзейнасці рэгулятараў у частцы ўпарадкавання працэсаў тэхнічнага рэгулявання.

На «перадавой» — вытворчыя гіганты

Галоўны спецыяліст упраўлення аховы працы і прамысловай бяспекі канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Шумілаў расказаў, што на іх прадпрыемстве, Гомельскім хімічным заводзе, упершыню ў нашай краіне была ўкаранёна і сертыфікавана сістэма кіравання энергетычнымі рэсурсамі. Гэта досыць складаны механізм, што сведчыць аб выдатнай якасці выпускаемай прадукцыі.

На прадпрыемстве «Крыён» ўкаранёна фармацэўтычная сістэма якасці. Гэта дазволіла заводу атрымліваць прадукцыю максімальнай чысціні, у ёй выкарыстоўваецца вадкі-медыцынскі кісларод.

А галоўны спецыяліст упраўлення знешнеэканамічных сувязяў і каардынацыі паставак на ўнутраны рынак канцэрна «Беллеспаперапрам» Алеся Валковіч адзначыла, што на іх прадпрыемстве паляпшэнне якасці прадукцыі ідзе паралельна з імпартазамяшчэннем. Напрыклад, на Добрушскай папяровай фабрыцы «Герой працы» выпусцілі цэлюлознае палатно, з якога можна рабіць прадукцыю санітарна-гігіенічнага прызначэння, а таксама цвёрды кардон для вытворчасці аднаразовага посуду. А раней такія тавары закупляліся за мяжой.

Найлепшыя на рынку Расіі

У наступным годзе будзе праведзены конкурс «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі», паведаміла Алена Маргунова.

«Для стымулявання дзейнасці арганізацый па павышэнні якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, работ і паслуг, укараненні сучасных метадаў кіравання якасцю развіваецца рэспубліканскі конкурсны рух у галіне якасці. Экспертныя камісіі ўжо праводзяць ацэнку дзейнасці арганізацый-прэтэндэнтаў на званне лаўрэата конкурсу на саісканне Прэміі Урада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці ў гэтым годзе. Ацэнка праводзіцца па абноўленай мадэлі, якая з'яўляецца цяпер найбольш прасунутай і інавацыйнай сярод краін СНД», — сказала Алена Маргунова.

«У наступным годзе будзе дадзены старт новаму конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі». Ён будзе праводзіцца Дзяржстандартам і Акадэміяй праблем якасці РФ у рамках праграмы «100 найлепшых тавараў Расіі». Лічым, што гэта ініцыятыва таксама сыграе станоўчую ролю як ва ўмацаванні нашых сумесных з Расстандартам намаганняў па павышэнні якасці прадукцыі і асваенні новых яе відаў, так і ў імпартазамяшчэнні і прадстаўленні нашай прадукцыі на рынку Расіі, узмацненні развіцця інтэграцыйных, кааперацыйных сувязяў», — сказала Алена Маргунова.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.