Нацыянальны мастацкі музей маштабна адзначыў юбілей — 85 гадоў. Сёння ў калекцыі культурнай скарбніцы звыш 30 тысяч твораў сусветнага мастацтва. З нагоды ўрачыстасці адбылося святочнае адкрыццё тэматычнай выставы «Мастацкаму — 85. Афішы і фатаграфіі».
У экспазіцыі сабраны больш за 60 афіш і фатаграфіі з архіва музея і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Усе яны адлюстроўваюць ключавыя моманты гісторыі музея, пачынаючы з дзяржаўнай маляўнічай галерэі на Карла Маркса і заканчваючы найбуйным культурным цэнтрам краіны. Варта адзначыць, што афішы пададзены на выставе ўпершыню.
Калегі і былыя супрацоўнікі ўстановы, вядомыя дзеячы мастацтва прыйшлі павіншаваць калектыў музея з гэтай значнай датай. Святочную канцэртавую праграму падрыхтавалі навучэнцы Мінскай дзіцячай музычнай школы № 1.
— Нацыянальны мастацкі музей — гэта месца сілы, нацыянальнага набытку. Гэта адзіная ўстанова ў нашай краіне, якая папулярызуе, прапагандуе і прапаведуе выяўленчае мастацтва, дэкаратыўна-ўжытковае мастацтва нашай краіны. Гэта нейкі маяк духу, прызваны выхоўваць нашу нацыю, наш народ, — расказала Ганна Конанава, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
— Найранейшая афіша датуецца 1945 годам. На жаль, даваенных афіш не захавалася, вайна не дазволіла ім уцалець, хоць яны, безумоўна, былі. А апошняя афіша датуецца гэтым годам. Афіша 1945 года паказвае 33 мастакі, якія ўцалелі ў гады вайны і арганізавалі выставу, прысвечаную Дню Перамогі, — дапоўніла Надзея Вусава, асноўны навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Кацярына УРБАН
Фота аўтара
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.