Вы тут

У Гродне кандыдатамі ў дэлегаты УНС ад абласной ветэранскай арганізацыі выбрана 10 чалавек

Усе прэтэндэнты прайшлі сур’ёзны адбор. Работа па разглядзе кандыдатур пачалася некалькі месяцаў таму. Было разгледажана нямала дастойных прэтэндэнтаў. Кожны раён прадставіў некалькі кандыдатур. Канчатковая лічба была зацверджана Прэзідыумам абласнога Савета ветэранаў.

Старшыня Гродзенскага абласнога Савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Іван Тустаў назваў вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу важным грамадска-палітычным мерапрыемствам. Ён расказаў, што такая работа вялася ў кожным раёне. Такім чынам, канчаткова было прадстаўлена некалькі дзясяткаў кандыдатур. Усе яны разглядаліся ў абласным Савеце ветэранаў. Паколькі рашэннем Цэнтральнай выбарчай камісіі на грамадскія аб’яднанні існуе квота — 80 чалавек, рашэннем рэспубліканскага Савета ветэранаў гродзенцам прапанавана вылучыць 10 чалавек. А ўсяго абласная ветэранская арганізацыя налічвае 150 тысяч чалавек. Трэцяя частка — гэта жанчыны.

— Зрабіць канчатковы выбар было няпроста, бо ў ветэранскай арганізацыі нямала годных людзей. І наша задача была — выбраць з іх самых вартых. Мы разгледзелі ўсе кандыдатуры на прэзідыуме абласнога Савета, вызначылі кандыдатаў у дэлегаты, а на пленуме абласнога Савета іх зацвердзілі. Усе кандыдатуры аднагалосна падтрыманы. І гэта нездарма. Тут няма выпадковых людзей, усе прадстаўнікі заслужаныя не толькі ў вобласці, але і ў краіне. Гэта кіраўнікі райсаветаў ветэранаў, заслужаныя дзеячы будаўнічай галіны, педагагічнай працы, — зазначыў Іван Тустаў.

Ён упэўнены, што ўсе кандыдаты будуць годна служыць сваёй Радзіме, выконваць абавязкі на давераных ім пасадах. І абавязкова даносіць усе рашэнні Усебеларускага народнага сходу да жыхароў рэгіёна.

Іван Тустаў падкрэсліў, што сярод дзесяці кандыдатаў у дэлегаты УНС тры жанчыны. Адна з іх — Ірына Сераброўская, старшыня Мастоўскага раённага Савета ветэранаў, дэпутат раённага Савета.

— Мяне вельмі ўсхвалявала навіна аб тым, што маю кандыдатуру вызначылі для ўдзелу ва высокі беларускі форум. Для мяне такі вопыт будзе ўпершыню. Сваю задачу як прадстаўніка ветэранскай арганізацыі бачу ў тым, каб захоўваць інтарэсы людзей старэйшага ўзросту — носьбітаў гістарычнай памяці. Менавіта людзі старэйшага пакалення ведаюць цану мірнага жыцця і імкнуцца да мірнай будучыні сваіх дзяцей і ўнукаў. На нас кладзецца важная і адказная задача — перадаць тым, хто ўступае ў самастойнае жыццё, гісторыю і традыцыі нашага беларускага народа, — зазначыла Ірына Сераброўская.

Аляксандр Сягоднік, які ў абласным Савеце ветэранаў узначальвае камісію па рабоце з моладдзю і патрыятычным выхаванні, двойчы прымаў удзел у рабоце Усебеларускага народнага сходу. І вось ён зноў у ліку кандыдатаў у дэлегаты форуму. Ён лічыць важным момантам той факт, што чарговы сход будзе праходзіць у адпаведнасці з новай Канстытуцыяй, якая прынята падчас усеагульнага рэферэндуму. Гэты факт надае сходу народны змест.

— Кожны будучы дэлегат, на мой погляд, адчувае на сабе гэту ношу, бо прадстаўляе ўвесь беларускі народ. Таму тут адказнасць за краіну, за стабільнасць і развіццё. Але ўсё гэта дасягаецца толькі адзінствам народа. І мы бачым гэта на прыкладзе нашага гродзенскага рэгіёна, дзе мірна суіснуюць людзі шматлікіх нацыянальнасцяў і канфесій, — заўважае ён.

Аляксандр Сягоднік упэўнены: ветэраны, якія стваралі гэту краіну, па-ранейшаму застаюцца яе актыўнымі грамадзянамі. Яны працягваюць місію па пераемнасці пакаленняў і разам з моладдзю будуюць сённяшні і заўтрашні дзень сваёй Радзімы.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.