Вы тут

У Віцебску працуюць больш за 3,2 тысячы прыватных прадпрыемстваў


Напачатку — цытата легендарнага палітыка Уінстана Чэрчыля. «Адны бачаць у ім ваўка, якога трэба забіць. Іншыя — карову, якую можна бясконца даіць. І мала хто бачыць у ім таго, хто ён на самай справе. Ён — конь, які цягне воз!» Так вобразна прэм'ер Вялікабрытаніі выказаўся пра... прадпрымальніка. Гэта выказванне актуальнае і сёння.


У Віцебску працуюць больш за 3,2 тысячы прыватных прадпрыемстваў і каля 7,8 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. Доля падаткаў, якія паступілі ў бюджэт «ад бізнесу» ў першым квартале года, склала больш за 20 працэнтаў.

— А летась гэты паказчык быў на ўзроўні 16%. Сёння гандлем займаюцца толькі 30%, 20% аказваюць паслугі, за вытворчасцю — 12% бізнесу, за транспартнымі перавозкамі — 8%, будаўніцтвам — 6,5%. Зразумела, задача мясцовай улады стымуляваць інтарэс да ўласнай справы, звязанай з вытворчасцю, — расказвае намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Зінаіда Каралёва.

Цікава, што з усіх працаздольных гараджан прыкладна трэць — гэта каля 47 тысяч чалавек — заняты ў сектары малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Пры гарвыканкаме функцыянуе Савет па развіцці прадпрымальніцтва, створаны ў кастрычніку 2003 года. Сярод яго членаў — кіраўнікі прыватных прадпрыемстваў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў гарвыканкама, нават прадстаўнікі падатковай інспекцыі. Штомесяц праводзяцца пасяджэнні, падчас якіх можна агучыць праблемныя пытанні. (На чарговым, дарэчы, дзелавыя людзі выказалі прэтэнзіі да журналістаў: «Чаму мясцовыя газеты мала пішуць або наогул ігнаруюць тэму бізнесу? А калі расказваюць пра парушэнні, якія выявілі праваахоўныя органы, то не даюць магчымасці выказаць сваю пазіцыю другому боку?»)

Увогуле ж члены савета заўважылі, што грамадзяне не вельмі імкнуцца ў прадпрымальнікі. Хоць нават замежныя эксперты адзначаюць, што ўмовы для бізнесу ў нашай краіне значна палепшыліся ў апошнія гады. Таму трэба актыўна прапагандаваць магчымасць працаваць на сябе.

А нядаўна дзелавыя людзі сустрэліся з парламентарыямі, якія прадстаўляюць Віцебшчыну. Адбыўся канструктыўны дыялог. Сенатары і дэпутаты выслухалі прапановы, якія змогуць паспрыяць развіццю прыватнай ініцыятывы...

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Магчымасць працаваць на сябе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.