Вы тут

11 студзеня пройдзе адкрытае праслухоўванне на «Еўрабачанне-2018»


11 студзеня ў Белтэлерадыёкампаніі ў рэжыме жывога гуку пройдзе адкрытае праслухоўванне прэтэндэнтаў на ўдзел у міжнародным песенным конкурсе «Еўрабачанне-2018». Анлайн-трансляцыю з вялікай студыі ўжо традыцыйна будзе весці афіцыйны сайт www.tvr.by.


Як паведамілі «Звяздзе» ў прэс-службе медыяхолдынга, па стане на 26 снежня свае заяўкі даслалі больш як 30 артыстаў і калектываў, але гэта лічба не канчатковая — многія выканаўцы адпраўляюць бандэролі ў апошні дзень.

Імёны фіналістаў нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» журы назаве ўжо ўвечары 11 студзеня. Сам жа фінальны гала-канцэрт, падчас якога прафесіяналы са сферы музыкі і тэлебачання сумесна з гледачамі абяруць прадстаўніка Беларусі на міжнародным конкурсе, адбудзецца не пазней за 1 сакавіка наступнага года.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Каб песня брала за душу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.