Вы тут

Тонкасці статыстыкі


Днямі ў інтэрнэце з'явілася аналітычная інфармацыя са спасылкай на статыстыку Міжнароднай асацыяцыі супрацьпажарных і выратавальных службаў. Згодна з ёй, у Беларусі на 100 тысяч насельніцтва ад агню загінула 6,1 чалавека. Больш — толькі ў Расіі. А сярэдняя колькасць загінулых на 100 пажараў — 7,9 чалавека, што і дазволіла складальнікам рэйтынга паставіць Беларусь на першую пазіцыю па гэтым паказчыку. Але, як кажуць, «сабака закапаны» ў спосабах збору статыстыкі. Падрабязней сітуацыю «Звяздзе» пракаментаваў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.


— У Беларусі з савецкіх часоў дзейнічае наступная схема. Чалавек, які памірае на працягу тыдня ў бальніцы ад апёкаў, лічыцца загінулым на пажары. Многія краіны прытрымліваюцца іншай статыстыкі. Нават калі ратавальнікі перадалі чалавека са 100 % апёкамі скуры спецыялістам хуткай дапамогі — лічыцца, што ён загінуў ужо не на пажары.

Некаторыя краіны лічаць любыя выезды баявымі. Да іх адносяцца, напрыклад, дзяжурствы на масавых мерапрыемствах. Што да Беларусі, то ў нашы зводкі трапляюць толькі тыя выпадкі, дзе быў нанесены ўрон маёмасці або пацярпелі людзі.

Летась у Беларусі адбылося 5314 надзвычайных сітуацый, у якіх загінула 495 чалавек. Гэта — адзін з мінімальных паказчыкаў пасля 1945 года.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.